асуджэннем, калі пры чыіх-н. нагаворах абвастраюцца спрэчкі, сваркі, непрыязныя адносіны паміж людзьмі.
БЕЛЫЯ РУКІ ЧУЖУЮ ПРАЦУ ЛЮБЮЦЬ. Гэтак кажуць сяляне багатым ліхвярам, наогул усім тым, хто карыстаецца працай чужых рук.
БІ І ТАЎКАЧОМ, АБЫ БЫЛО ПА ЧОМ. Можна караць чалавека, але перш трэба разабрацца, ці вінен ён; а калі ён слаб здароўем, не можна жорстка біць.
БІДА, КАЛІ НЯ П'ЕЦЦА ВАДА. Кажуць пра безнадзейна хворага.
БІДА ПА БЯДЗЕ, ЯК ПА НІТАЧЦЫ ІДЗЕ. Кажуць, калі адна за адной адбываюцца непрыемнасці. Калі здарылася бяда, чакай за ёю другую. Насовіч: Бяда па бядзе, як па нітачцы ідзе (ідзець); Федароўскі: Бяда бяду гоніць.
БІДА, ХОЦЬ І МУЧА, АЛЁ ЖЫЦЬ ВУЧА. Няшчасце і цяжкасці выпраўляюць чалавека, спрыяюць набыццю ім жыццёвага вопыту ў іх пераадоленні. Насовіч: Бяда хоць мучыць, да жыць вучыць; Санько: Бяда вымучыць і вывучыць; Федароўскі: Бяда розуму ўчыць; Як бяда дакучыць, чалавека розуму ўчыць (тады чалавека розуму навучыць).
БІЗ АХВОТЫ НІМА Й РАБОТЫ. Прымусовая праца не дае пажаданых вынікаў. Федароўскі: Дзе німа ахвоты, там німа работы.
БІЗ ВУСОЎ, БІЗ БАРАДЫ, ЯК ЧОРТ МАЛАДЫ. Гэтак высмейваюць блазна, якому нельга давяраць. Федароўскі: Быз вусоў, быз барады, так, як чорт малады.
БІЗ НАВУКІ І ЛАПЦЯ НЕ СПЛЯЦЕШ. Каб выканаць самую простую работу, перш трэба ёй навучыцца.
БІЦЦА НІ ГАДЗІЦЦА І ЛАІЦЦА НІ ДАЗВАЛЯІЦЦА. Так павучаюць дзяцей, каб яны жылі ў згодзе.
БЛАГАЯ ЗЯМЛЯ І НЯ РОДЗЯ І НАСЕНЬНЯ НЯ ЗВОДЗЯ. Так гавораць, калі селянін не адважваецца кінуць зямлю, бо мае зямлю і надзею на паляпшэнне. У крайнім выпадку, колькі насеяў на благой зямлі, столькі і намалоціш.
БЛАГАЯ ЗЯМЛЯ І ПРОЧ НЯ ГОНЯ, І ХЛЕБА НІ ДАЕ. Так кажуць пра бескарысную рэч, якая прываблівае толькі знешне, вонкава.
БЛАГАЯ ТАЯ ДАМОВА, ДЗЕ ВАЛА БАДЗЕ КАРОВА. Гаворыцца, калі жонка вядзе парадкі ў гаспадарцы ці ў
93 👁