таваў да друку зборнік беларускіх прыказак з слоўнікам (збераглася толькі частка яго), за што атрымаў малы залаты медаль Аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства, а таксама зборнік «Беларускія прыказкі і прымаўкі, запісаныя ў Мазырскім павеце» (1912).
А
АБЖОХСЯ НА МОЛОЧКУ, ТАЙ НА ВОДУ ДЗЬМУХАЕ. Хто аднойчы пацярпеў няўдачу, зрабіўся празмерна асцярожным. Гл. с. 18.
АГЛЕДЗЕЎСЯ ЛЯХ, ШТО ГАЎНО Ў ГОЛОВАХ. Кажуць пра таго, хто запознена адумаўся.
АДЗІН УСЁГО СЬВЕТУ НЕ ЎБЕРЕШ. Пра чалавека прагнага, хцівага.
АДНА ДАЧКА НЕ СТОІЦЬ І ПЕТАЧКА. Адна дачка ў сям'і — пястуха, нядбайніца.
АСЕННЯМУ ДОЖДЖУ І БАБІМ СЛЁЗАМ НЕ ВЕР. Восеньскі дождж, як і бабіны слёзы, — зацяжны і пусты.
Б
БАБА ПЕША — КАБЫЛЕ ЛЕХША. Калі хто-н. пакіне каго-н. або адмовіцца ад чаго-н., то будзе лепей. Гл. с. 171.
БАГАТАМУ ДОБРЭ КРАСЬЦІ: ЕСЬЦЬ К ЧАМУ ПРЫКЛАСЬЦІ *.
БЕДА — НЕ БЕДА, КАЛІ Е ХЛЕБ ДА ЛЕБЕДА. Кажуць, калі яшчэ нешта ёсць з ежы, то можна пражыць. Гл. с. 165.
БЕДА БАЧЫЦЬ, БЕДА ЧУЕ, ГДЗЕ СІРАТА НАЧУЕ. Пра пакутлівае жыццё сіраты.
БЕЗ НАЧЕНЯ І ВОШЫ НЕ ЗАБ'ЕШ. Без неабходных прылад справы не зробіш.
БЕСТЫЖАЕ ВОКА ДЫМУ НЕ БОІЦЦА. Гавораць пра бессаромнага чалавека. Гл. с. 95.
БОГ З ПУГОЮ НЕ СТАІЦЬ — ЯК ХОЧЭШ, МОЖАШ ЖЫЦЬ. Поўная свабода дзеяння.
БРАДЗЯГА — УСЯМУ СВЕТУ ЗНЕВАГА, А СВОЛАЧ — ЦАРУ ПОМАЧ.
84 👁