стую адзежу або працаваць на простай рабоце, займаць нізкую пасаду. Насовіч: Не купіў бацька шапкі, няхай вушы мерзнуць; Федароўскі: Ні купіў тато шапкі, ніхай ушы мерзнуць.
БАЦЬКІ ЗАПАЗУХІ ДЗЯРУЦЬ, ДЗЕЦЯМ ХЛЕБ ХАВАЮЧЫ, А ДЗЕЦІ ЗАПАЗУХІ ДЗЯРУЦЬ, АД БАЦЬКОЎ ХЛЕБ ХАВАЮЧЫ. Пра любасць бацькоў да сваіх дзяцей і няўдзячнасць апошніх. Федароўскі: Бацькі пазухі падзяруць, дзецям носячы, а дзеці ад бацькоў хаваючы.
БАЧА ВОКА, ДЗЕ ПЯЧЭЦЦА КОКА *. Кажуць пра чалавека кемлівага, які ціснецца туды, дзе можна пажывіцца. Насовіч: Бачыць вока, дзе пячэцца кока.
БАЧА ВОКА, ДЫ ІСЬЦІ ДАЛЁКА. Гультаю што-н. і спадабаецца, але ён лянуецца зрабіць намаганне, каб дасягнуць мэты.
БАЧА ВОКА, ДЫ ЛЯЖЫЦЬ ВЫСОКА. Хоць рэч і панадная, але шкада клопатаў, каб яе дасягнуць. Насовіч: Бачыць вока, да ляжыць высока: Санько: Бачыць карова, што на павеці салома; Федароўскі: Бачыць око, але лежыць высоко.
БАЧЫЎ БОГ ПРАЦУ, АЛІ ПАШКАДАВАЎ МАЗАЛЯ. Гавораць гультаю, які хваліцца, што шмат работы зрабіў.
БАЧЫЎ, КУМ, СОНЦА? * Гавораць, калі паказваюць прастаку няхітры сакрэт пра працу, якога ён раней не разумеў, або выказваюць суразмоўніку здзіўленне, пачуўшы ад яго што-н. незвычайнае, нечаканае. Ліцвінка: Ці чуў, кум, сонца, ці бачыў гром? Федароўскі: Бачыў, куме, сонца?! — Бачыў! Янкоўскі: Чуў, кум, сонца? Бачыў гром?
БЕДНАЙ СІРАЦЕ ДАВАРЫЦЦА Ў ЖЫВАЦЕ. Беднага сваяка можна пачаставаць і нясмачнай ежай, падарыць яму танную рэч і да т. п. Лепешаў: Сіраце прыкіпіць (дакіпіць) у жываце; Грынблат: Сіраце дакіпіць і ў жываце; Федароўскі: Сіраце дакіпіць і ў жываце.
БЕДНЫ Ў БАЛОЦЯ. Ніхто акрамя ўбогіх старцаў не любіць, каб яго звалі бедным. Бедным называлі чорта, які вечна сядзіць у балоце.
БЕЗ КАЖУХА БЯРЭ СКРУХА. Жартуюць з таго, хто апрануўся модна, але трасецца ад холаду.
БЕЗ ПАДЖОГІ І ДРОВЫ НЕ ГАРАЦЬ. Без падахвочвання ці прынукі работа не спорная. Таксама гавораць з
85 👁