МЕЛЕ ЯЗЫКОМ, ЯК ЦЕЛЯ ХВАСТОМ. Пра балбатлівага, пляткара, пустамелю.
МОЙ МІЛЫ ПАКОЮ, ДОБРЕ МНЕ З ТАБОЮ. Пра замілаванне родным домам, краем. Гл. с. 60.
МУЖ ЛЮБІЦЬ ЖОНКУ ЗДАРОВУ, А БРАТ СЁСТРУ БОГАТУ *. Кожны зацікаўлены ў сваёй выгадзе.
МУЖЫК ДУРНЫ, ЯК ВАРОНА, А ХІТРЫ, ЯК ЧОРТ *. Гаворыца як ацэнка хітрасці і праніклівасці мужыка, селяніна.
Н
НА ДУРНЯ БОГ ЛАСКАЎ. Дурню заўсёды шанцуе, яму даруецца.
НА ЗЛОДЗЕЮ ЧАПКА ГАРЫЦЬ. Той, хто правінаваціўся ў чым-н., выдае сябе сваімі паводзінамі. Гл. с. 62.
НА КОГО БОГ, ТО І ВСІ СЬВЯЦІ. Калі крыўдзяць чалавека, якому і так не шанцуе. Гл. с. 62.
НА КОМ СКРУПІЦЦА, НА ТОМ ЗМЕЛЕЦЦА. Меншая бяда цягне за сабой большую.
НА ПАХЫЛАЕ ДЗЕРЕВА І КОЗЫ СКАЧУЦЬ. Пакорлівага чалавека ўсе крыўдзяць. Гл. с. 63.
НА СТАРЕГО ПОЦЯХУШКІ, А НА ДЗІЦЯ РАСТУШКІ. Пакаранне павінна адпавядаць узросту і фізічнаму стану каральнага.
НА ТЕБЕ, НЕБОЖЕ, ШТО МНЕ НЕ ЎГОЖЕ. Пра таго, хто вызваляецца ад чаго-, каго-н. непатрэбнага. Гл. с. 63.
НА ЧЫЕМ ВОЗКУ ЕДЗІШ, ТЕГО ПЕСЕНКІ СЬПЕВАЙ. Мусіш дагажаць таму, ад каго залежыш. Гл. с. 64.
НАД СЕРАТОЮ БОГ З КАЛІТОЮ. Кажуць, калі беднаму пашанцуе ў чым-н. Гл. с. 64, 154, 177.
НАКРЫЎСЯ, ЯК ЛІСІЦА ХВАСТОМ. Пра крывадушніка.
НАШТО НАМ ГЕТЫ ПІСТОЛЕТЫ, КАЛІ СТРЕЛЯЦЬ НЕ УМЕЕМ. Кажуць пра рэчы, якія непрыгодны для ўжытку.
НЕ АДЗІН ГАЎРЫЛА Ў ПОЛАЦКУ *. Не адзін ён такі разумны. Хто- ці што-н. не з'яўляецца адзіным прадметам размовы.
79 👁