к КАБЫЛА ЗДЫХАЕ, А ЗА ТРАВУ ХВАТАЕ. I ў цяжкім становішчы чалавек намагаецца нешта зрабіць. КАЛІ ВЕДЗЕЦЦА, ТО I НА ТРЭСКУ ПРАДЗЕЦЦА. Гаспадарліваму чалавеку шанцуе. Гл. с. 47. КАЛІ ЕСТ ХЛЕБ I ВОДА, ТО НЕ БЕДА (ТО НЕМА ГАЛАДА). Калі ёсць асноўныя прадукты харчавання, то жыць будзем. КАЛІ НЕ ПОП, НЕ ЎБЕРАЙСЯ Ў РЫЗЫ. Гавораць пра тых, хто ўмешваецца не ў свае справы; імкнецца зраўняцца з больш паважанымі, чым сам, людзьмі. Гл. с. 49. КАЛІ РОБІШ У КУПЕ, ТО НЕ БОЛЩ Ь У ПУПЕ. Праца заўсёды бывае лягчейшай, калі выконваюць яе ўсёй грамадой. Гл. с. 196. КЕПСКО Ў МІНЬСКУ, ПАНЕ КОРЕНЕЎСКІ *. Усё было б добра, калі б не нейкая дробязь, якая аказалася вялікай. КЕПСКО, ПАНЕ ГРЕГОРЫ, ЦО ДАЛЕЙ, ТО ГОРЫЙ. Кажуць пра чарговую непрыемнасць. Гл. с. 52. КРУЦІ - НЕ КРУЦІ, ТРЭБА ЎМЕРЦІ. Смерці не пазбегнеш. Гл. с. 54. КРУЧОНЭ СКОРО ЎРВЕЦЦА. Хітрага хугка раскрыюць. Гл. с. 142. КУКУ Ў РУКУ. Гэтак кажуць пра хабар. КУПЩЬ - НЕ КУПЩЬ, ПОТАРГАВАЦЦА МОЖНА. Удасца ці не ўдасца што-н., а паспрабаваць можна. Л ЛАСКАВОЕ ЦЕЛЯТКО ДЗВЕ MATKI ССЕ, А ГАРДОЕ НІ АДНОЙ. Хто ўсім дагаджае, той карыстаецца іх апекай, прыхільнасцю. Гл. с. 55. ЛЮБІ ЯК ДУШУ, ТРАСІ ЯК ГРУШУ. Любі, але будзь строгі, патрабавальны. Гл. с. 151, 191. М МАЙСТЕР 3 МІРА, ШТО ЦЯЎ, ТО ДЗІРА. Пра няўмеку, які толькі псуе матэрыял. 7а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁