ДЗІЦЯ НЕ ПЛАЧЕ, МАЦІ НЕ ДОГАДАЕЦЦА. Пакуль не папросіш, не спадзявайся на дапамогу. ДО ПАРЫ ЗБАН ВОДУ НОСЩ Ь. Усяму прыходзіць канец. Гл. с. 32. ДОСЬЦЬ ТОБЕ РОД, ТЫЛЬКО НЕ РОБ. Е ЕШ, ДУРНЮ, 3 МАКАМ. Гаворыцца як пабуджэнне да чаго-н. непрыемнага. Гл. с. 38. 3 3 ПЕСЬНІ СЛОВА НЕ ВЫКІНУЦЬ. Нельга змяніць натуральнага парадку. Гл. с. 41. 3 ПРЫБЫТКУ ГАЛАВА НЕ БАЛІЦЬ *. Прыбытак ніколі не зашкодзіць. 3 ЧУЖОЙ КАБЫЛЫ ТРЭБА I Ў БАЛОЦЕ ЗЛЕСЦІ. 3 чым-н. чужым даводзіцца рассгацца нават у самы нязручны момант. Гл. с. 41. ЗА ДУРНОЙ ГОЛОВОЙ НОП ПРОПАДАЮЦЬ. За непрадуманыя дзеянні прыходзіцца разлічвацца, паўторна рабіць што-н. Гл. с. 41. ЗА МАЁ ЖЫТО МЕНЕ ПАБІТО. Калі за чыё-н. дабро плацяць яму злом. Гл. с. 148. ЗАПЛАТА Ў КАТА, БЫЛЕ ДУША НЕ БЫЛА ГОЛАДНА *. Пры працы на першым месцы павінна быць ежа. ЗДАРЫЛОСЬ ЧЕРВЯКУ НА ВЕКУ. Аднойчы і нечакана небараку пашчасціла. Гл. с. 44, 198, 227. ЗНАЮЦЬ ЕГО, ЯК ЛІХАГО ШЭЛЕГА. Добра ведаюць яго як ліхога чалавека. I 1 ВОЎК СЫТЫ, I КОЗЫ ЦЭЛЫ *. Кажуць, калі і для адных, і для другіх выгадна. I ДО МЯСА ТРЭБА СОЛІ НА ЗАКРАСЕ. Нават добрую рэч можна палепшыць нейкай дробяззю. Гл. с. 44. I 3 ПРОКОПОМ I БЕЗ ПРОКОПА, ТО ЎСЁ РАЎНО. Кажуць, калі няма карысці з каго-н
9 👁