ГДЗЕ ДРОВЫ РУБЯЦЬ, ТАМ ТРЭСКІ ЛЕТУЦЬ *. У вялікай справе не бывае без страт, памылак, афяраў. ГДЗЕ KAPOTKA, I ТАМ РВЕЦЦА Калі ў чым-н. ашчадна, не шанцуе, то здараецца яшчэ большая бяда. Гл. c. 35. ГДЗЕ П'ЮЦЬ, ТАМ ЛЬЮ ЦЬ *. Не абысціся без страт у якой-н. справе. ГДЗЕ ЧОРТ НЕ ВОЙДЗЕ, ТАМ БАБУ ПОШЛЕ *. Гаворыцца пра хітрасці жанчыны, якая зробіць усё, дзе чорт не здолее. ГДЗЕ ЧОРТ НЯ АРАЎ, ТАМ СЕЯЦЬ НЕ БУДЗЕ *. Няхай так і будзе; варта рызыкнуць. ГОЛЫ РОЗБОЮ НЕ БАІЦЦА. Беднаму няма чаго губляць. Гл. с. 29. ГОЛЫ, ЯК БІЧ, ВОСТРЫ, ЯК МЕЧ. Бедны, але вынаходлівы на словы, дасціпны. Гл. с. 108, 223. ГОСЬЦЬ У ДОМ, БОГ У ДОМ *. Прыход госця вялікая радасць і прыбытак дому. ГУЗ, ГУЗ, КАЛІ ЧУЖ, А КАЛІ СВОЙ, ТО НЕ РУШ. Свайго не чапай; не асмельвайся! д ДАГАНЯЎШЫ, НЕ НАЦАЛАВАЦЦА. Сілай не прымусіш палюбіць сябе. Гл. с. 173, 223. ДВУХ САРОК РАЗАМ ЗА ХВОСТ НЕ УТРЫМАЕШ. Калі возьмется адразу за некалькі спраў, не дасягнеш поспеху ні ў адной. ДЗЕНЬ НАШ, ВЕК НАШ. Кажа, каму мала засталося жыць на гэтым свеце. ДЗЕТКІ ГАДАВАЦЬ, ТО ВЕК КАРАТАЦЬ. 3 дзецьмі прыходзіцца ўсё жыццё гараваць. ДЗЕТКІ ПАДРАСЛІ, ХАТКУ РАЗТРАСЬЛІ. Пра падзел, вялікія выдаткі бацькоў на дзяцей. ДЗЕЦКО ЗА РУКУ, МАТКУ ЗА ДУШУ. Пра чуйныя адносіны маці да свайго дзіцяці. ДЗІВ, ШТО Ў КАРАЛЯ ЖОНКА ХАРАША. Пра зусім натуральную рэч. Гл. с. 72. ДЗІЦЕЙ, ЯК БОБУ. У каго шмат дзяцей. 7а Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць
12 👁