МЕЛЕ ЯЗЫКОМ, ЯК ЦЕЛЯ ХВАСТОМ. Пра балбатлівага, пляткара, пустамелю. МОЙ МІЛЫ ПАКОЮ, ДОБРЕ МНЕ 3 ТАБОЮ. Пра замілаванне родным домам, краем. Гл. с. 60. МУЖ ЛЮБЩЬ ЖОНКУ ЗДАРОВУ, А БРАТ СЕСТРУ БОГАТУ *. Кожны зацікаўлены ў сваей выгадзе. МУЖЫК ДУРНЫ, ЯК БАРОНА, А ХІТРЫ, ЯК ЧОРТ *. Гаворыца як ацэнка хітрасці і праніклівасці мужыка, селяніна. Н НА ДУРНЯ БОГ ЛАСКАЎ. Дурню заўсёды шанцуе, яму даруецца. НА ЗЛОДЗЕЮ ЧАПКА ГАРЫЦЬ. Той, хто правінаваціўся ў чым-н., выдае сябе сваімі паводзінамі. Гл. с. 62. НА КОГО БОГ, ТО I ВСІ СЬВЯЦІ. Калі крыўдзяць чалавека, якому i так не шанцуе. Гл. с. 62. НА КОМ СКРУПІЦЦА, НА ТОМ ЗМЕЛЕЦЦА. Меншая бяда цягне за сабой большую. НА ПАХЫЛАЕ ДЗЕРЕВА I КОЗЫ СКАЧУЦЬ. Пакорлівага чалавека ўсе крыўдзяць. Гл. с. 63. НА СТАРЕГО ПОЦЯХУШКІ, А НА ДЗІЦЯ РАСТУШК1. Пакаранне павінна адпавядаць узросту і фізічнаму стану каральнага. НА ТЕБЕ, НЕБОЖЕ, ШТО МНЕ НЕ ЎГОЖЕ. Пра таго, хто вызваляецца ад чаго-, каго-н. непатрэбнага. Гл. с. 63. НА ЧЫЕМ ВОЗКУ ЕДЗІШ, ТЕГО ПЕСЕНКІ СЬПЕВАЙ. Мусіш дагажаць таму, ад каго залежыш. Гл. с. 64. НАД СЕРАТОЮ БОГ 3 КАЛІТОЮ. Кажуць, калі беднаму пашанцуе ў чым-н. Гл. с. 64, 154, 177. НАКРЫЎСЯ, ЯК ЛІСІЦА ХВАСТОМ. Пра крывадушніка. НАШТО НАМ ГЕТЫ ПІСТОЛЕТЫ, КАЛІ СТРЕЛЯЦЬ НЕ УМЕЕМ. Кажуць пра рэчы, якія непрыгодны для ўжытку. НЕ АД31Н ГАЎРЫЛА Ў ПОЛАЦКУ *. Не адзін ён такі разумны. Хто- ці што-н. не з'яўляецца адзіным прадметам размовы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
13 👁