НЕ БУДЗЕШ КРАДЛ, НЕ БУДЗЕШ ЯДЛ. Не ўкраўшы, не пражывеш. НЕ БЫЎШЫ КУМАМ, НЕ ПЩ Ь ШВА. Кажуць пра тых, якія набылі капітал, знаходзячыся на якой-н. пасадзе. НЕ ВЕЛІК ПАН, ПЕРАЛЕЗЕШ САМ. Калі сам можаш, не прасі іншых. НЕ ГЕТО ПАНЫ, ШТО ГРОШЫ МАЮЦЬ, АЛЕ ШТО БОГА ЗНАЮЦЬ. Аб прыстойнасці. НЕ ДАЙ БОГ, ШТОБ МУЖЫК ПАНОМ БЫЎ. Пра тых, хто злоўжывае сваім становішчам. Гл. с. 66, 192. НЕ ДАЎ БАЦЬКА ЧАПКІ, НЕХАЙ УШЫ МЕРЗНУЦЬ *. Кажуць пра непаслухмяных дзяцей. НЕ ЗАРЫЎШЫ НЕНДЗЫ, НЕ МЕДЬ ПЕНЕНДЗЫ. НЕ КАЖЫ ГОП, КАЛІ НЕ ПЕРАСКАЧЫЎ *. Не лічы што-н. зробленым, пакуль не давёў справу да канца. НЕ КАЙСЯ РАНО ЎСТАЎШЫ, НІ МАЛАДО ОЖЕНІЎШЫСЯ *. Адказ таму, які лічыць што-н. заўчасным. НЕ ПЛЮЙ У ВАДУ, ЧАСАМ ПРЫЙДЗЕШ НАПІЦЦА. Не рабі непрыемнасці іншаму, бо пазбавішся яго падтрымкі. Гл. с. 73. НЕ ПОШМАРОВАЎШЫ, НЕ ПОЕДЗЕШ. Без хабару не даб'ешся жаданага прыбытку. Гл. с. 184. НЕ РАДЗІСЯ КРАСНЫ, ДА ШЧАСНЫ. Пра перавагу шчасця над прыгажосцю. Гл. с. 67. НЕ РАДЗІЎ МАК, ПЕРАБУДЗЕМ ТАК. Калі лічаць што-н. не вельмі важным. НЕ СТРЫЖЕНО, А ГАЛЁНО *. Пра спрэчку мужа і жонкі. НЕ ФІРУГУЙ, ГРЫШКО. «Не фанабэрся, Грышка», так казаў наваградскі шляхціц свайму фурману. НЕМА ТЕЙ ХАТКІ, ШТОБ НЕ БЫЛО ЗВАДКІ *. У кожнай сям'і бываюць сваркі. НІ ДО БОГА, НІ ДО ЛЮДЗЕЙ. Ні да чаго не здатная жонка і інш. Гл. с. 258. НІ ЧЫТАЦЬ, НІ ПІСАЦЬ, НАЎГАД ВЕДЗЕЦЬ. Калі маладасведчанага на высокую пасаду ставяць. Гл. с. 155. О ОВЕЧКУ СТРЫГУЦЬ, А БАРАН ДРАЖЫЦЬ. Калі караюць аднаго, то для другога гэта папярэджанне. Гл. с
Дадатковыя словы
дабешся, сямі, тэта
10 👁