У МЕЛЬШКА АСТАЧА, А Ў ПАПА НЕТ ЗДАЧЫ. I той і другі ніколі нічога не вяртаюць. ШТО ЧЫРВОНА, ТО I ХОРАША, ШТО САЛОДКА, ТО I СМАШНА. ЯКАЯ ЦЯПЕР СОВЕСЦЬ? СОВЕСЦЬ ТОЛЬКІ I АСТАЛАСЯ Ў БОГА ДА Ў ЦЫГАНА НЯМНОГА. Калі раней людзі ў сваей болыласці не спакушаліся багаццем, нажытым несумленным шляхам, то зараз ідуць на непристойныя ўчынкі, страціўшы сумленне, якога засталося менш, чым, як жартавалі, у цыгана. ПРЫМАЎКІ БЕЛЬСКАГА ПАВЕТА Запіс невядомай особы Рускае геаграфічнае таварыства: фонд XI, воп. I, адз. зах. 4. Санкт-Пецярбург Прыблізная дата запісу — сярэдзіна XIX ст. ВОРОН КРАЧЕ, А ЧЕЛОВЕК ПЛАЧЕ. Барона не можа дабра накаркаць, толькі гора. ВОЎЧАЯ НАТУРА ДО ЛІСУ ЦЯГНЕ. Чалавека ўпартага, наравістага цяжка перавыхаваць. Гл. с. 26, 172. ЗДАРЫЛАСЯ БІДАКУ ХОЧ РАЗ НА РОКУ. Аднойчы і нечакана небараку пашчасціла. Гл. с. 44, 202. МОЛОДЫМ РОСЦІЦІСЯ, СТАРЫМ МОЛІЦІСЯ. Кожнаму сваё. НА ЧУЖЫ КАРАВАЙ ОЧЫ НЕ ПОРЫВАЙ, А О СВОІХ ДБАЙ. Не квапся на чужое. НЕ КРАКАЛА ВОРОНА Ў ГОРУ ЛЕТУЧЫ, А Ў ДОЛ ПОГОТОЎЮ. Хто не дасягнуў чаго-н. у маладосці, не дасягне ў старасці. Гл. с. 155. НЕ ЎВАЖАЙ НА УРОЖАЙ, СІЙ, ЖЫТО БУДЗЕ *. У любым выпадку рабі, нешта будзе. НЕХАЙ ТОЙ ПАДГАРАДЗІЦЬ, ШТО ЖЫТА РАДЗІЦЬ. Няхай той зробіць, хто ведае. ПОД ПЕЧЧУ РУБЕЖЫ, КОЛІ НЕ ЗНАЕШ, НЕ КАЖЫ. Калі не ведаеш чаго-н., не разважай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁