ЗДАЎСЯ НА ПРЫКАЗКІ, ЯК САБАКА НА ПРЫВЯЗКІ *. Хто-н. вельмі разышоўся ў падсмейванні з каго-н., за што можа быць пабітым. КАМУ СУДЖАНО, ДЫК НЕ РАЗГУДЖАНО. Каму што наканавана, не мінуць. МАЛОГА НЕ ПРЫБІРАЙ, А П'ЯНАГА НЕ ЧАСТУЙ. Малы хутка замурзаціць, п'яны — званітуе, вырве. МУЖЫЦКАЯ ГАЛАВА СТАРШІЙМА ОТ БАБСЬКОЙ. Мужык павінен кіраваць гаспадаркай. НА ПУЗЕ (ЧОРАВЕ) ШОЎК, А Ў ПУЗЕ (ЧОРАВЕ) ІЦЧОЎК. Калі бедны стараецца выглядаць багатым, шыкоўна апранаецца на шкоду свайму здароўю. Гл. c. 192. НА РАХМАНАГА БОГ НАНЁС, А СМЕЛЫ I САМ НАБЯЖЫЦЬ. Калі з ціхім што-н. выпадкова здарыцца, то рэзвы сам нарвецца. Гл. с. 64. НАБАЖНЫ, ЯК СВЯТОГО Ю Р'Я КОНЬ *. Тупы, неразумны чалавек. НАВЕРСЕ ЯВОР, А Ў СЯРЭДЗІНЕ Д 'ЯБАЛ. На выгляд добры, а па характару злы. НЕ ЗАЙМАЙСЯ 3 ДУРНЕМ, БО ЎМАРАЕШСЯ *. Не чапай дурня, бо зняславішся. НІ ХРЭСТОМ, НІ КАЛОМ ЯГО НЕ ВЫЖЫВЕШ. Пра надакучлівага, назойлівага, бессаромнага чалавека. НЯВОЛЯ ВЯЛЩЬ I САПЛІВАГА ЛЮ БЩ Ь: УТРОШ I ПАЦАЛУЕШ. Пра маладую, якая выйшла замуж за нелюбімага. ПАТУЛЬ ХЛУСІЛА, ПАКУЛЬ КУСІЛА. Датуль займалася плёткамі, пакуль не запрасілі за стол. Гл. с. 158. РАБІ, НЯБОЖЕ, ТО I БОГ ПАМОЖЕ. Кажуць таму, хто скардзіцца на свой лес. Гл. с. 85. РАЗДАЙСЯ, ГРАЗЬ, НАВОЗ ПАЎЗЕ *. Кажуць, калі міма праходзіць ганарысты чалавек. САВА ХОЦЬ СПІЦЬ, А КУРЭЙ БАЧЫЦЬ - ТАК I ВОР. Пра вельмі назіральнага чалавека. СВАТ ЕДЗЕ НА КАШ, А ГУЛЬТАЙ - НА СЬВІНЬНІ. Павага да людзей залежыць ад іх заслуг, важнасці ў грамадстве. У ЛЮДЗЕЙ ПЫТАЙ, ДА I СВОЙ РОЗУМ МАЙ. Слухай парады, але рашэнне прымай сам
Дадатковыя словы
пянага, пяны
13 👁