НЕ БУДЗЕМ ЖЫВЫ - ТАГДЫ ТОЕ I БУДЗЕ. Пакуль жывы, трэба нешта рабіць. НЕ ЖАЛЬСЯ НІ НА БОГА, НІ НА КОГА - КВАС ДЗЯЦЕЙ ПАЕЎ. Не трэба вінаваціць іншых, калі сам вінаваты. Гл. с. 89. НІ ЧЫТАЦЬ, НІ ПІСАЦЬ - НА КАРАЛЕЎСТВА САДЗЯЦЬ. Пра малаадукаванага чалавека, які займае вялікую пасаду. Гл. с. 179. НЯХАЙ ПРЫВЯЗАЎ. Пагроза ўпартаму. САЛОМЫ ВОЗ, А САХАРУ КУС. Пра нераўнавартасныя рэчы. Гл. с. 193. ТАГДЫ ТОЕ I БУДЗЕ *. Няма чаго хвалявацца наперад. У ГУРЦЕ I КАША ЕСЦА. Калі робяць усе разам, сумесна, то і праца спорыцца. Гл. с. 203. У СКУПОГА ВОЗЬМЕШ, А Ў HETKI ШКОЛЕ Калі ў яго няма, дык і нічога не возьмет. Гл. с. 102. ХТО НА ГОЛА СЯДЗІЦЬ, ТОЙ НА ТАГО I ГЛЯДЗІЦЬ. Гэтак адказваў цыган таму, хто шукаў сальнікі, на якіх сядзеў. ХТО ЎКРАЎ, ТОЙ ПРАЎ: БЫЛО ЛАВЩЬ, А НЕ ПАЙМАЎ ЗА РУКУ, НЕ КАЖЫ - ЗЛОДЗЕЙ *. ЯКАЯ ЕДА, ТАКАЯ ХАДА. Як хто пад'еў, так і працуе. ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ Запісаў Г. I. Здановіч у 1879—1880 гг. Архіў Акадэміі навук Pacii, фонд 104, eonie 1, адз. зах. 593, 650, 651, 653. Санкт-Пецярбург Здановіч Г. I. — асоба невядомая. ДА СВАЕ ДАМОЎКІ НЯМА АСТАНОЎКІ. Кожны спяшаецца хутчэй трапіць дамоў. ДОБРА ПСУ I МУХА. Калі няма лепшага, то добра і тое, што ёець. Пра нязначны прыбытак, ежу і г. д. 3 СТРАЛЬЦА I МУЗЫКІ ГАСПАДАР НЕВЯЛІКІ. Паляўнічы і музыкант трацяць шмат часу на свае заняткі, таму бедныя. Гл. с
Дадатковыя словы
падеў
14 👁