ЯК СІРОТА ЖЭНІЦЦА, ТО I НОЧ МАЛАЯ, ЯК РАЗГАВЛЯЩЦА - ТО СЕРДЦА, ТО ПЯТНІЦА. Кажуць, калі каму-н. не шанцуе, калі ўзнікаюць нечаканыя перашкоды ў якой-н. справе. Гл. с. 48. ПРЫКАЗКІ ЛЮДУ ВІЛЕЙСКАГА Запісаў М. Камінскі «Biblioteka Warszawska», 1866. T. 4, s. 302—312 Камінскі Мсціслаў Адамаў (псеўд. Diogenes Wileński; 1839—1868) — даследчык беларускага, літоўскага i польскага фальклору i этнаграфіі, публіцыст. Нарадзіўся у Вількамірскім павеце Віленскай губерні. 3 198 апублікаваных у «Варшаўскай бібліятэцы» прыказак многія запазычаны ca збораў Я. Чачота. Як станоўчае належыць адзначыць спробу збіральніка вытлумачыць паходжанне асобных прыказак, іх значэнне i згрупаваць іх па прадметна-тэматычнаму прынцыпу. А А ВОЎКУ ПАМОЎКА, А ВОЎК ТУТ. Пра таго, хто з'яўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць. Гл. c. 12. Б БАБА 3 КАЛЁС, КАЛЁСАМ ЛЯХЧЭЙ. Калі хто-н. адмовіцца ад чаго-н., то ад гэтага таму, хто прапанаваў, будзе лепей. Гл. c. 171, 211. БАГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЯК ХУДЫ ЖЫВІЦЦА. Станоўчая ацэнка жыццёвасці беднага. Гл. c. 19, 157, 242, 275. Б АГАТЫ M ЧОРТ ДЗЕТКІ КАЛЫША. Багатаму заўсёды шанцуе. Гл. c. 19. БАРЫСЕ, БАРЫСЕ, САМ БАРАНІСЕ. Не разлічвай на чужую дапамогу. БАЯЎШЫСЯ ВОЎКА, У ЛЕС НЕ ІЦІ. Калі баішся цяжкасцяў, не варта пачынаць што-н. Гл. c. 25. БЛІЗКО ВІДАЦЬ, ДА ДАЛЁКО ДЫБАЦЬ *. Не так i блізка што-н., як здаецца
Дадатковыя словы
зяўляецца
15 👁