я Я НА ТАРУ, А ЧОРТ ЗА НАГУ. Гавораць, калі ніяк не ўдаецца пазбавіцца ад каго-, чаго-н., выйсці з цяжкага становішча. Кажуць, калі каму-н. не шанцуе. Гл. с. 165. ЯЗЫКОМ БАЛТАЙ, А РУКАМ ВОЛІ НІ ДАВАЙ. Што хочаш кажы, але не біся. Гл. с. 123. ЯЗЫЧОК, МАЎЧЫ, ПЕРАЖОК З 'ЯСІ. Калі будзеш маўчаць пра што-н., атрымаеш выгаду. ЯК АЖАНІЎСЕ, ТЫЙ СЬВЕТ АДМЯНІЎСЕ. Многае стала іншым у жыцці ва ўяўленні пасля жаніцьбы. ЯК БЫДА, ТО НЕ ЛЕЗЕ Ў РОТ I ЯДА. Пры бядзе чалавек расстройваецца і траціць апетыт. ЯК ЕСЫДЬ, ТО ЕСЬЦЬ, ЛЕПШ САБАКА, ЯК ЦЕСЬЦЬ. Гэтак гаворыць зяць на цесця з дрэнным норавам. ЯК КАЖУЦЬ, ТЫЙ БАЦЬКУ ВЯЖУЦЬ. ЯК КАНЯ ЛАПАЮЦЬ, ТО ДАЮЦЬ АБРОКУ, А ЯК ЗЛАПАЮЦЬ, ТО КІЁМ ПА БОКУ *. Каб падпарадкаваць каго-н., яго спачатку задобрываюць, а потым нават б'юць. ЯК КЛІКНЕЦЦА, ТАК 1 АДЗАВЕЦЦА. Як паставішся ты да каго, так і да цябе. Гл. с. 124. ЯК МІНУЛА, ТЫЙ ЗНОЎ ЗАМАНЕЛА. Калі прайшло, дык і зноў завабіла. ЯК МЯДЗВЕДЗЬ ЗДОХ, ТО ЎСЕ ДУДЫ Ў МЕХ *. Канец справе; усё кончана. ЯК НАМ ЖАНІЦЦА, ТЫЙ НОЧ КАРОТКА. Калі пры выкананні работы не хапае часу. Гл. с. 48, 125. ЯК НАМУЧЫЦА, ТО НАЎЧЫЦА. Пасля вялікіх намаганняў навучыцца чаму-н. ЯК НІМА, ТО I САМ БОГ НЕ ВОЗЬМЕ. 3 нічога ўзяць нечага. ЯК ПЕРАНАЧУЕМ, ТО БОЛЫІІ ПАЧУЕМ *. Гэтак кажуць, калі адкладваюць рашэнне, выкананне чаго-н. да раніцы ў надзеі, што раніцай на свежую галаву ўсё будзе ясна. ЯК П 'ЯН, ТО КАШТАН, А ЯК ПРАСЬПЩЦА, ТО СЬВІНІ БАІЦА. Пра п'янага, які, праспаўшыся, становіцца ціхім. Гл. с. 122, 169. ЯК РУТКУ КОРМІШ, ТАК РУТКА БРЕШЕ. Як другія ставяцца да каго-н., так і той ставіцца да іх. Як навучаеш каго-н. адносіцца да каго-н., так той і робіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, пянага
12 👁