ЯК ТРЫВОГА, ТО ДА БОГА. Калі няшчасце, то ўспамінаюць Бога. Гл. с. 50. ЯК ХАВАЕШ, ТАК I МАЕШ. Калі захаваеш, зберажэш што-н., тое мець будзеш. ЯК ХТО ХОЧЕ, ТАК ПА СВАЙМУ БАЦЬКУ ПЛАЧЕ. Кожны дзейнічае па-свойму. Гл. с. 127, 170. ЯК Я ЗА ПАРОГ, ТО ЁН ЗА ПІРОГ. Маецца на ўвазе недружалюбнасць гаспадара. Кажуць, калі хто-н. робіць недазволенае ў чыю-н. адсутнасць. НАРОДНЫЯ СЛОВЫ I ФАЛЬКЛОР БЕЛАРУСІ Запісаў Г. Белякоўскі Рускае геаграфічнае таварыства, фонд 54, вопіс 1, адз. зах. 17. Санкт-Пецярбург Ні асоба Г. Белякоўскага, ні месца і час запісаў невядомыя. Б БАЦЬКА I МАЦІ - АД БОГА Ў ХАЦЕ, ХТО IX ЗНЕВАЖАЕ, ТОЙ ДАБРА НЕ МАЕ. БЕЗ УМА ГОЛОВА ШАБОЛА. Галава без розуму — пусты звон. Гл. с. 137. БЫЎ У ЦЭРКВІ, А ПОПА НЕ ВІДЗЕЎ. Не заўважыць самага галоўнага. д ДЗВЕ БАБЫ - БАЗАР, А ТРЫ - ЯРМАЛКА. Кажуць пра гаваркіх жанчын, якія ўзнімаюць гоман, гучна перагаворваюцца. ДЗЕНЬ I НОЧ - СУТКІ ПРОЧ. Аднастайна, без якіх-н. змен, падзей. ДОРАГО, ДА МІЛО, ДЗЁШАВО, ДА ГНІЛО. Дарагі тавар — добры, танны — гнілы
10 👁