ЧЕШЫСЯ КОНЬ 3 КАНЕМ, ВОЛ 3 ВАЛОМ, А СЬВІНЯ 3 УГЛОМ. Пра ліхога чалавека, з якім ніхто не сябруе. ЧОРТ ШВА ВАРЫЎ I САЛАДЗІН АДРОКСЯ *. Пра таго, хто адмаўляецца ўдзельнічаць у чым-н. ЧУЖОЕ ДАБРО ВЫЛАЗЩЬ ПРАЗ РАБРО (БОКАМ ЛЕЗЕ). Чужое дабро не ідзе на карысць. Гл. с. 116. ЧУЖЫМІ РУКАМI ЖАР ЗАГРАБАЦЬ. Карыстацца вынікамі чужой працы. Гл. с. 117. ЧЫМ КАЗАК ГЛАДАК, ШТО ПАД'ЕЎ ДЫЙ НА БАК. Таму і здаровы, што пасля ежы адпачывае. ЧЫМ ХАТА БАГАТА, ТЫМ ГОСЬЦЯМ РАДА. Кажуць гэтак, як прымаюць гасцей хлебасольныя гаспадары. Гл. с. 117. Ш ШЕПТЫ ХАТУ ГУБЯ ЦБ. Гэтак гавораць з неадабрэннем, калі хто-н. сакрэтнічае, патаемна перашэптваецца. Гл. с. 119. ШТО ГАЛАВА, ТО РОЗУМ *. Пра розны падыход людзей да якой-н. справы. ШТО ЗРАБІЎ, ТЫЙ СБЦЯРАБІЎ. Што зарабіў, тое прапіў. Гл. с. 168. ШТО КАМУ НА ЎМЕ, А ГАЛОДНАМУ ХЛЕБ. Кожны гаворыць пра сваё набалелае. Гл. с. 28. ШТО КРАЙ, ТО ОБЫЧАЙ; ШТО СТАРАНА, ТО НАВІНА. У кожнага свае парадкі, звычаі. Гл. с. 120. ШТО ПРАШЛО, ТО СПЛЫЛО. Мінулага не вернет. ШТО Ў КАСЦЕЛІ, ТЫЙ У ПАСЬЦЕЛІ. Пра неахайнага чалавека, абыякавага да адзення. Гл. с. 194. ШТО ЎБІЎ, ТО ЎЕХАЎ. Бесклапогны чалавек, які толькі пад прымусам робіць. Гл. с. 168. ШТО ЎЛОЖЫЦЬ ІВАН, ТО НЕ ВЫМЕ I ПАН. Гаворыцца як пагроза пакараць каго-н., хто хоча перайначыць што-н. Гл. с. 121. ШТО ЎЛОЖЫШ ПЯРОМ, ТО НЕ ВЫМЕШ ТАПАРОМ *. Што напісана, не выправіш, не зменіш. ШТО ЧАЛАВЕК УМЕЕ, ЗА ПЛЯЧЫМА НЕ НАСЩ Ь. Пра веды, якія не абцяжарваюць нікога. Гл. с. 86. ШЧАПАН - СЯДЗІЦЬ ПАРАБАК ЯК ПАН
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеў
14 👁