СЛЯПЫ СЛЯПОМУ ДАРОГІ НЕ ЎКАЖА. Пра двух бездапаможных у чым-н. СПАДЗЯВАЎСЯ МЯДЗЬВЕДЗЬ НА МЁД ДЫЙ HI ЕЎШЫ СПАЦЬ ЛЁХ. Пра таго, хто дарэмна чакаў чаго-н. Гл. c. 93. СПОСАБАМ БАЦЬКА ХАТУ ПАЛІЎ *. СТАРАМУ ЛГАЦЬ, А БАГАТАМУ КРАСЬЦЬ. Бо ніхто не паверыць, што адзін манюка, а другі злодзей. Гл. c. 93. СТАРЫ ВОЛ БАРАЗНЫ НЕ ПСУЕ. Стары не здольны пашкодзіць i з прычыны сваёй нямогласці. Гл. c. 94. СТАРЫ ДРУХ ЛЕШ, ЯК НОВЫХ ДВУХ. СТОЙ ДА ГЛЯДЗІ - ПЛЮНЬ ДЫЙ ПАЙДЗІ *. Кажуць пра што-н. агіднае. СЦЕРАЖЫСЕ ТАРЫ I МОСТУ, КАП БЫЎ КАРАК ПРОСТЫ. Будзь асцярожным у небяспечным месцы. СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НІКОЛІ НЕ СПАГАДАЕ. Пра таго, хто не спачувае іншым. Гл. с. 95, 134, 162, 263. СЯД31, ШЛЕМА, У ДОМА. СЯДЗІМО, ДЫЙ НА БОГА ГЛЯДЗІМО. Пра бяздзетную пару. СЯКІ-ТАКІ ТАКУЮ, А КУЛЬГАВЫ СЬЛЯПУЮ. Прайдзісвет бярэ жонку добрую, а чалавек з фізічнымі недахопамі — падобную сабе. т ТАГО БЯДА, ЧЫЙ КОНЬ УГРАЗ. Кажуць, калі астатніх якая-н. справа не тычыцца. ТАК ЖЫЦЬ, ЯК НАБЯЖЫЦЬ. Трэба так жыць, як прыйдзецца, улічваючы абставіны. Гл. с. 99, 162. ТАКУЮ БЯДУ 1 Я РАЗВЯДУ. Чужая бяда здаецца не такой сур'ёзнай, як свая. Гл. с. 117. ТАМ ДОБРА, ДЗЕ НАС НІМА. Пра таго, хто наракае пра дрэннае жыццё, дзе жыве. Гл. с. 97. ТРЫ ДНІ ГАЙДЫ (ЛАДЫ), А НА ВЕК БЯДЫ. Пра жаніцьбу і пасля яе. ТЫМ ЛІХА ГОРШ, ЧЫМ ГОРШ ЯГО БАІШСЕ. Парада не паддавацца страху
Дадатковыя словы
сурёзнай
13 👁