p РАЗ ГУСТА, А ДРУГІ РАЗ ПУСТА. Не заўсёды аднолькава; як калі. РАМЕНЬ КРУЧАНЫ - ЧАЛАВЕК УЧАНЫ. Абодва надзейныя ў практыцы, на справе. РЫБАК РЫБКУ ПЯЧЕ - СТРАЛЕЦ ЛАПЦІ ПЛЯЦЕ. Не ад кожнай працы бывае карысць. Паляванне — не прыбытковы занятак. С САБАКА I НА БОГА БРЭШЕ. Кажуць, калі ліхі чалавек незаслужана зневажае нявіннага. Гл. с. 87. СВАЮ МАРЫНКУ ХОЦЬ СЕРЕД РЫНКУ. Кожнаму адвольна распараджацца сваім. СВАЯ СЯРМЯЖКА НІКОЛІ НЕ ЦЯЖКА. Клопаты пра сябе не вельмі абцяжарваюць. Гл. с. 89. СВАЯ ХАТКА, ЯК РОДНАЯ МАТКА. Нідзе чалавеку не бывае так добра, як дома. Гл. с. 89. СВОЙ СВАГО ПАЗНАЎ ДЫЙ НА ШВА ПАЗВАЎ. Пра тых, якія здружыліся і дзейнічаюць заадно. Гл. с. 118. СЕМ БЕД — АДЗІН АТВЕТ. Што ні рабі, а ўсё роўна прыйдзецца адказваць. СЕМ ЛЕТ ПАМЯЦІ НЕТ. Гэта было даўно. СЕМ ЛЕТ У ПАПА I НЕ ВЕДАЛА, ШТО СУКА БЕЗ ХВАСТА. Хто не ведае тутэйшых парадкаў, звычайных рэчаў, звычаяў. Гл. с. 89. СКАЧЫ, ВРАЖЕ, ЯК ПАН КАЖЕ *. Мусіш рабіць, калі загадвае ўладны чалавек. СКУЛЬ С1РАЦЕ БАЦЬКУ ЎЗЯЦБ, КАЛІ ЯГО 3 РОДУ НЯ БЫЛО. Пра стан адзіноты. Гл. с. 35. СЛАЎНЫ БУБЕН ЗА ГАРАМІ. Далёкае здаецца заўсёды прывабным. Гл. с. 92. СЛУГА Ў ЛАПЦЯХ. Пра таго, хто просіць каго-н. зрабіць, хоць можа і сам. СЛУЖБА — НЕ ДРУЖБА. Калі чалавек выконвае што-н. як службовы абавязак. СЛУЖЫ ПАНУ ВЕРНЕ, ТО ПАН ТАБЕ ПЕРНЕ. Кажуць, калі не дачакаешся ўдзячнасці ад каго-н
Дадатковыя словы
тэта
10 👁