ПАПАЛА ЎТЛАЕ ДА НА ПЕРАБІТАЕ. Сышліся адзін горшы другога. ПАПРАВІЎСЕ, Ж СКУРАТ НА АГНЕ. Пра таго, у каго здароўе пагоршылася. ПАР КАСЬЦЕЙ НЕ ЛОМІЦЬ. Гавораць, калі не адчуваецца нязручнасці ад гарачыні. Гл. c. 78. ПАСЕЙ - КАПА, НЕ СЕЙ - H1 СНАПА. Узбагацішся, калі папрацуеш. ПАСЬПЕЕШ 3 КАЗАМІ НА ТОРГ. Няма чаго спяшацца. ПАШЛІ ДУРНОГА, А ЗА ІМ ДРУГОГА. Кажуць, калі пасланец доўга не вяртаецца. Гл. с. 80, 133. ПЛАЧ - НІ ПЛАЧ, А 3 ХАТЫ СКАЧ. Хочаш - не хочаш, а прыходзіцца выконваць неприемную работу. ПОКУЛЬ СЛОНЦА ЗЫЙДЗЕ, РАСА ОЧЫ ВЫЕСЬЦЬ. Кажуць, калі доўга чакаюць жаданага. Гл. с. 77. ПОКУЛЬ ТЛУСТЫ ЗСОХНЕ, ТО ХУДЫ ЗДОХНЕ. Дарэмна раўняцца, судзіцца беднаму з багатым. Гл. с. 77. ПРАПАДАЙ ТЫ 3 КАЛЯДОЮ, АДДАЙ МОЙ МЯШОК. Гэтак кажа пакрыўджаны, які не хоча працягваць з напарнікам сумесную справу. ПРАЎДА — РАЖНОМ У ВОЧЫ. Кажуць таму, каму не падабаецца праўда. ПРАЎДА Ў ВОЧЫ КОЛЕ. тс'. Гл. с. 83. ПРОШАНЫЕ ГОСЬЦІ ЗА СТОЛ, А НЕ ПРОШАНЫЕ ЗА ДЗЬВЕРЫ. ПРЫМАЧЫ ХЛЕБ — САБАЧЫ. Прымаку часта прыходзіцца цярпець ад радні жонкі. Гл. с. 84. ПРЫПОМНЯЛА БАБА ДЗЕВІЧ ВЕЧАР. Адказ таму, хто ўспомніў даўно мінулае. ПРЫШЛА СЬВІНЯ ДА КАНЯ. Пра асоб розных па разумоваму і культурнаму ўзроўню. ПРЫШОЎ ДА ЛЕТ, ДА ДОЛІ НЕТ. Пра чалавека сталага, які нічога не дасягнуў за сваё жыццё. ПУК — ТРЫ ГРОШЫ 3 РУК. Дарэмна, безвынікова выдаткаваныя грошы. П 'ЯНАМУ МОРЕ ПА КАЛЕНІ. П'янаму ўсё хоць бы што, нічога не страшна. Гл. с. 85. П'ЯНЩЫ I КАПЕЛЬКА ДАРАГАЯ. Кажуць пра ашчаднага, хто і малым даражыць. Гл. с
Дадатковыя словы
пянаму, пянщы
10 👁