НЕ СЬМЕЙСЯ, РАБЕ, БУДЗЕ ТАБЕ. Кажуць таму, хто злараднічае. Гл. с. 156, 192. НЕ ТОЙ НАСОК, ШТО ГЛЯДЗЩЬ У ПЯСОК. Гэтак кажуць пра маладога, энергічнага чалавека. НЕ ЎМІРАЕ ТОЙ, ХТО ХУД, АЛЕ ТОЙ, КАМУ ЗУД. Памірае не кволы, а хворы. НЕ ЎРАДЗІЎ МАК, АБЫЙДЗЕМСЯ I ТАК. Кажуць пра малую страту ў чым-н. Гл. с. 156. НЕДАСОЛ НА СТАЛЕ, ПЕРАСОЛ НА ХРЫБЦЕ. За перасоленую страву (сапсаваную справу) караюць гаспадыню ці каго-н. Гл. с. 70, 133. НІ ЕДУХА, НІ ПІТУХА, А ГЛАДКА, ЯК АЛАДКА. Пра жанчыну прывабнага выгляду. НІ ЖАНІЎСЕ - ТРЫ ГАНУЧЫ, АЖАНІЎСЕ - ТРЫ ГАНУЧЫ. Пра таго, у каго і пасля жаніцьбы матэрыяльнае становішча не палепшылася.. НІ ПА КАНЮ, НІ ПА КАБЫЛІ; НІ ПА КАНЮ, НІ ПА ГАЛОБЛІ. Упустую, дарэмна, безвынікова. НІ ПІЎШЫ, НІ ЕЎШЫ, СКАЧЫ АШАЛЕЎШЫ. Калі патрабуюць ад каго-, чаго-н. немагчымага, незвычайнага. НІ СЕЛА, НІ ПАЛА - АДДАЙ БАБІ САЛА. Нечакана i без падстаў патрабаваць. Гл. c. 68. HI ЧЫТАЦЬ, HI ПІСАЦЬ - I НА КАРАЛЯ ВЯДУЦЬ. Калі малаадукаванага на высокую пасаду ставяць па загаду. Гл. c. 155, 196. НІХТО НЕ ВЕДАЕ, ЯК ХТО АБЕДАЕ. Ніхто не ведае пра дастатак іншага. Гл. c. 133. п ПАДНІМІ САЛОМКУ, ТО НА СТАРАСЬЦЬ АДАЗВЕЦЦА. Будзь ашчадным, беражыся. ПАЗВОЛЬ СЬВІНЬНЕ ЗА СТОЛ, ТО ЯНА ЎЛЕЗЕ НА СТОЛ. Пра нявыхаванага чалавека. Гл. с. 84. ПАНЕ ГРЫГОРУ, ШТО ДАЛЕЙ, ТО ГОРЕЙ. Кажуць, калі становішча пагаршаецца. ПАНЕ ЦАРУ - НІ ГРОШЕЙ, НІ ТАВАРУ. Кажуць пра поўнае банкруцтва. ПАПА ЎСЕ ЗНАЮЦЬ, А ПОП НІКОГА НЕ ЗНАЕ. Да каго звяртаецца ўся грамада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁