НЕ БІЎШЫ КУМА, НЕ ПЩ Ь ШВА. На радзінах кума б'юць (г. зн. кладуць на кашу болей грошай, чым хто з папярэдніх), каб адкупіўся чым-н. (г. зн. болей паклаў). Гл. с. 192. НЕ ДА ПАРАСЯТ СЬВІНЕ, КАЛІ СЬВІНЮ СМАЛЯЦЬ. Няма як займацца кім-, чым-н., калі самому дрэнна. Гл. с. 160. НЕ ДЗІВІСЯ, БАЦЬКУ, КВАС ДЗЕЦІ ПЕРАЕЎ. Пра таго, хто сам павінен у сваім няшчасці. Гл. с. 89. НЕ ЕШ ЧАСНАКУ, ТО I СЬМЯРДЗЕЦЬ НЕ БУДЗЕШ. Не крадзі, то не абвінавацяць. НЕ ЗА ЛАБ ВЯСЬЦІ, КАЛІ НЕ ХОЧЕ ІСЬЦІ. Сілком любы не будзеш. Гл. с. 113, 154, 167. НЕ ЗАЎСЯДО, ЯК НА ДЗЯДО. Не заўсёды бывае столькі смачнай і багатай ежы, як на Дзяды. НЕ ЗАЎСЯДЫ КАТУ МАСЬЛЕНЩА *. Не заўсёды чалавеку добра выпадае шчасце. тс'. НЕ ЗВАЖАЙ, ШТО НЕ ЎРАЖАЙ, А ЖЫТО СЕЙ. Выконвай працу незалежна ад усяго. Гл. с. 156, 256. НЕ З'ЕЛА КОШКА, ТО З'ЕЛА МЫШКА. Усё роўна прапала, няма ніякай розніцы. НЕ КАЙСЕ РАНА ЎСТАЎШЫ, А МОЛАД АЖАНІЎСЯ. Рабі ўсё ў свой час, тады не будзеш каяцца. НЕ КУПІЎ БАЦЬКА ШАПКІ, НЕХАЙ УШЫ МЕРЗНУЦЬ. Пра таго, хто не хоча апранацца ў простую адзежу, выконваць простую работу. Гл. с. 20. НЕ ОЧЫ ДРАЦЬ, КАЛІ НЕ ХОЧУЦЬ БРАЦЬ. Сілком любы не будзеш. Гл. с. 154. НЕ ПЛАЦЩЬ БАГАТЫ, АЛЕ ПЛАЦЩЬ ВІНАВАТЫ. Плаціць, хто правінаваціўся. Гл. с. 82. НЕ ПЛЮЙ У ВАДУ, БО НАП'ЕССЯ. Не рабі непрыемнасцяў нікому, бо прыйдзецца некалі звярнуцца за дапамогай. Заўвага: Забаранялася пляваць у вадаём. Гл. с. 73. НЕ ПЫТАЙСЯ Ў СТАРОГА, ДА ПЫТАЙСЯ Ў БЫВАЛАГА. Бывалы многа чаго бачыў. Гл. с. 67. НЕ РАБІ НІЧОГА, НЕ БОЙСЯ НІКОГА. НЕ РАДЗІСЯ КРАСНЫ, ДА РАДЗІСЯ СЧАСНЫ. Пра перавагу шчасця над прыгажосцю. Гл. с. 67. НЕ СЬМЕЙСЯ ЧУЖОЙ БЯДЗЕ, ТВАЯ НА ГРАДЗЕ. 'тс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, зела, напесся
10 👁