МАЯ СПРАВА, ЯГО СЛАВА. Выкарыстоўваць чыю-н. працу на сваю карысць. МІНУЛІСЯ ТЫЕ ЛЯТА, ШТО ПАСВІЛІ ЦЕЛЯТА. Сёння болыи высокі ўзровень, чым быў некалі. МУЖЫК - СВАЯ КРОЎ, НЕХАЙ Б'Е ЗДАРОЎ. Мужык мае права біць жонку. МЫСЬЛІ НА ЗАРЕЧЫ, А СЬМ ЕРЦЬ ЗА ПЛЕЧЫ. Чалавек загадвае наперад, не ведаючы, што смерць побач. Гл. с. 60. Н НА КАГО БОГ, НА ТАГО I ЛЮДЗІ. Калі крыўдзяць няўдачлівага чалавека. Гл. c. 62. НА КАГО КУЛЬ САЛОМЫ, НА СІБЕ HI СЬЦЯБЛА. Хто выкарыстоўвае працу іншых. НА КАНЕ ЕДЗЕ, КАНЯ ШУКАЕ. Не мяняй спосаб жыцця, які задавальняе цябе. НА ПІЯКА I БОГ ДАЕ ТРАЯКА. I п'яніцы дастаецца на выпіўку. НА ПЯТРА ВЕДЗЬМА ХЛЕБА НАПЯКЛА. Калі на Пятра збяруць збожжа, то любы напячэ хлеба. НА СВАЁМ СЬМЕТНІКУ I ВЕРАБЕЙ СЬМЕЛЫ *. У сваім доме чалавек адчувае сябе гаспадаром, паводзіць сябе смела. НА ТАБЕ, НЕБОЖЕ, ШТО МНЕ НЕЗГОЖЕ. Пра што-н. непатрэбнае. Гл. c. 63. НА ЧЫЮМ ВОЗІ ЕДЗЕШ, ТАМУ ПЕСЬНЮ СЬПЕВАЙ. 3 чыёй ласкі яшчэ жывеш, таму дагаджай, служы. Гл. c. 64, 154. НАВАРЫЛА ЛУЦЫ, БУДУЦЬ ЕСЦ1 I КУЦЫ. НАД СЕРАТОЮ БОГ 3 КАЛІТОЮ. Кажуць, калі беднаму часам пашанцуе. Гл. c. 64, 154, 204. НАЕЎСЯ ПУП КРУП, ДЫЙ ЗАХАЦЕЛАСЯ БЫЧЫНЫ *. Па таго, хто незадаволены малым. НАКАРМІЎШЫ БУРАЧКАМІ, ТЫЙ ПАШЛЮЦЬ ЗА БЫЧКАМІ. Так абыходзяцца з нявесткай. НАКЛАДЗІ МЕХ ПОРТУ ДЫЙ АДДАЙ ЧОРТУ. Марна страціць што-н
Дадатковыя словы
пяніцы
9 👁