КАЛІ СЬПІЦЬ ЛІХА, ТО НЕ БУДЗІ; Ц1ХА, КАЛІ СЬПІЦЬ ЛІХА. Парада не nanąub чаго-н., калі яно не баліць. Гл. c. 65. КАЛІ ШАНЦУЕ, ТЫЙ ДУРЕНЬ ТАНЦУЕ (У ЛАПЦЯХ ТАНЦУЕ). Калі бедны разбагацее. Гл. c. 51, 220. КАМУ, КАМУ, А КУРТАЧУ ТЫЙ Я НАДТАЧУ. Даць кухталя, выцяць слабейшага. КАРМІ МУКОЮ, ПОЙДЗЕ РУКОЮ. Кажуць таму, хто наракае, што жывёла не расце. Гл. с. 52. КЛІН КЛІНАМ ВЫГАНЯЮЦЬ. Супрацьдзейнічаць тым самым сродкам, якім выкліканы пэўны стан або дзеянне. Гл. c. 132, 150. КОЖАН САБЕ, А БОГ УСІМ. КСЕНЦ ЛЮДЗІ КАРАЕ, А САМ БАБУ ВАЛЯЕ. Не дазваляе іншым, што робіць сам. КУДЫ, ВОЎЧЕ, 1ДЗЕШ? - ТУДЫ, ДЗЕ АДНО. Драпежнік не дае літасці нікому, нікога не мілуе, не шкадуе, нават аднаго, з'адзінелага. КУПІЎ БЫ СЯЛО, ДА ГРОШЕЙ ГАЛО. Кажуць пры адсутнасці сродкаў у каго-н. Гл. с. 55. КУШ ЦБ - НЕ КУШ ЦБ, А ПАТАРГАВАЦЬ МОЖНА. Удасца ці не ўдасца што-н., а паспрабаваць трэба. Л ЛЕПЕЙ ЗА ЎСА, ЯК ЗА ГНЮСА. Лепш выйсці замуж за старога, чым за паскуду. ЛЕПЕЙ СТАРОЖА, ЯК ВАРОЖА. Лепш вартаваЦь, чым думаць, што не ўкрадуць. ЛІХАЯ ПУГА ЛЫЧАНАЯ, А БЕЗ ЯЕ ГОРШ. Калі няма лепшага, добра і такое. ЛЮДЗЕЙ СЛУХАЙ, А СВОЙ РОЗУМ МЕЙ. Парады іншых слухай, але і сам думай. М МАЛА МЕЛІ, ПРЕНДКА З'ЕЛІ. Хутка выкарысталі малы запас. Гл. с. 152. МАЦІ ПАДЗЯРЕ КІШЕНЬ ДЗЕЦЯМ НОСЯЧЫ, А ДЗЕЦІ ПАДЗЯРУЦЬ КІШ ЕНЬ АД МАЦЯРЫ ВЫНОСЯЧЫ. У любым выпадку бацькі заўсёды нясуць страты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задзінелага, зелі
12 👁