ЗА МАЁ ЖЫТА МІНЕ ПАБІТА. Кажуць, калі за дабро плацяць злом. Гл. с. 148. ЗА ПЕРАБЕРАЧКУ ДАСТАНЕШ БАЛЯЧКУ. Пераборліваму заўсёды дастаецца благое. Гл. с. 227. ЗНАЦЬ САКАЛА ПА ПАЛЕТУ, А САКОЛКУ ПА ПАГЛЯДУ *. Па паводзінах, учынках відаць, што за чалавек. 3-ПАД ДАЖДЖУ ДА ПАД КАПЕЖ. 3 адной непрыемнасці ў другую, горшую. I I СЬВІНЯ ПІРАП СПЯЧЕ, КАЛІ МУКІ СЦЯЧЕ. Кожны згатуе, калі ёсць з чаго. Гл. с. 48, 228. ІВАН ЗАРАБІЎ, ІВАН СЬЦЕРАБІЎ. Што зарабіў, тое і праматаў, прапіў. К КАЛІ ВЯДЗЕЦЦА, ТО I НА ТРЕСЦЕЧКУ ПРАДЗЕЦЦА. Калі ручыць, шанцуе, маеш поспех ва ўсім. Гл. с. 47. КАЛІ ДА ЦЕ НЕ П 'ЮЦЬ, ТО ТЫ НЕ ДЗЯКУЙ. Не набівайся ў кампанію, калі цябе не жадаюць там. Гл. с. 47. КАЛІ ЕСТ ХЛЕБ ДА ВАДА, ТО НІ БЯДА. Калі ёсць самае неабходнае ў якой-н. справе, ім можна абыйсціся. КАЛІ НЕ ВІДНО, ТО I НЕ ЖАДНО. Калі не бачыш, то і не жадаеш. КАЛІ НЕ ДУЖ - НІ БЯРЫСЕ ЗА ЎЖ. Калі не маеш сіл, не бярыся за работу. КАЛІ НЕ НАЕЎСЯ, ТО НЕ НАЛІЖЕСЯ. Калі вялікім не запамогся, то і малым не запаможашся. Гл. с. 49. КАЛІ НЕ ПЕРАСКОЧЫЎ, ТО НЕ КАЖЫ ГОД. Не хваліся загадзя. Гл. с. 49. КАЛІ НЕ ПОП, ТО НЕ ЎБІРАЙСЕ Ў РЫЗЫ. Не бярыся не за сваю справу. Гл. с. 49. КАЛІ ПРАШОЎ БІЧЫ, ТАДЫ ГРОШЫ ЛІЧЫ. Калі пераадолеў усе перашкоды, толькі тады лічы справу скончанай. КАЛІ РЫБНО, ТО НЕ ХЛЕБНО, А КАЛІ ХЛЕБНО, ТО НЕ РЫБНО
13 👁