Ё ЁН НІКОЛІ СОКУ 3 ХЛЕБАМ НІ КАШТАВАЎ. Пра таго, хто ніколі блага не жыў. Ж ЖАНІСЯ, КАБ ДУРНІ НІ ЗВЯЛІСЯ. Жартаўлівы адказ на прапанову жаніцца. ЖАРТАВАЦЬ МОЖНА, АБЫ НЕ КАЛЕЧЫЦЬ. Жартуючы, нельга траўміраваць душу. ЖОНКУ ЛЮБІ, ЯК ДУШУ, А TPACI, ЯК ГРУШУ. Любі жонку, але будзь строгі з ёю. Гл. c. 151. 3 3 ВЯЛІКАЙ РАСКОШЫ НАПАЛІ ВОШЫ. Раскоша часта прыводзіць да гультайства, якое прыносіць бруд, бяду. 3 ГУРТЫ ВЫБЯРЕШ КУРТУ. Можна памыліцца пры багатым выбары нявесты. Гл. c. 225. 3 КАПІТАНСТВА ДА НА БАРАБАНСТВА. Пайсці на паніжэнне. 3 КУТА Ў КУТ I ЗНОЎ ТУТ. Туды i назад сноўдацца ў памяшканні без справы. 3 ПОЛЫМЯ ДА Ў ПРЫСАК. тс'. 3 ТОШЧАГА ДА Ў ПАРОЖНЯЕ ПЕРАЛІВАЕ. Займацца бескарыснай справай або весці пустыя размовы. 3 ЧУЖОГА ВОЗА I Ў БАЛОЦІ ССЯДАЮЦЬ. Калі патрабуюць пакінуць не па праву занятае месца. Гл. с. 41. З'ЕЎ ВОЎК КАРОЎКУ, НЕХАЙ ЕСЬЦЬ I ВЯРОЎКУ. Бяры і апошняе! Няхай згіне і апошняе! Гл. с. 83. ЗА АДНАГО БІТАГО ДЗЕСЯЦЬ НЯБІТЫХ ДАЮЦЬ, ДА I ТО НЕ БЯРУЦЬ. Гл. с. 41. ЗА БАЦЬКАЮ ПАЦЯРЫ. Раней бацькі не высоўвайся; давярай больш вопытным. ЗА ДУРНЕМ БОГ. Удача часта спадарожнічае дурню. ЗА ДУРНОЮ ГАЛАВОЮ I НАГАМ НЕЎПАКОЙ. Непрадуманыя дзеянні трэба выпраўляць. Гл. с. 41. ЗА КАРАЛЯ САСА ПАД'ЕЛІ ЛЮДЗІ ХЛЕБА I МЯСА. Раней жыццё было лепшае. Гл. с
Дадатковыя словы
зеў, паделі
11 👁