ГОРКА З'ЕСЫДЬ I ЖАЛЬ ПАКІНУЦЬ. Кажуць, калі цяжка і пакінуць, і застацца з кім-н. ГРАЗА Ў ЛЕС НЕ ІДЗЕ. Пакаранне дасць вынік. Гл. с. 30. Д ДА БОГА ВЫСОКА, ДА ЦАРА ДАЛЁКА. Кажуць, калі няма каму паскардзіцца. Гл. с. 145. ДА ПАРЫ ЗБАН ВАДУ НОСІЦЬ: ЯК ВУХА АДАРВЕЦЦА, ТО ЗБАН РАЗАБ'ЕЦЦА. Усяму прыходзіць канец. Гл. с. 32. ДАГАНЯЮЧЫ, НЕ НАЦАЛУЕШСЕ *. Сілай любы не будзеш. ДАЙ БОЖЕ 3 ТЫМ БІЦЦА, ХТО БОГА БАІЦЦА. Добра з павагай спрачацца з паслухмяным. ДАЙ РУКАМІ, ХАДЗІ НАГАМІ *. Кажа той, каму доўга не вяртаюць доўг. ДАРОВАНАМУ КАНЮ Ў ЗУБЫ НЕ ГЛЯДЗЯЦЬ. Не трэба выказваць незадаволенасць падараванай рэччу. Гл. с. 33. ДАЎ БОГ ЦЯЛЁ, ДА НІ ДАЎ ХЛЕВА *. Не заўсёды ўдала атрымліваецца ў чым-н. ДАЎНЕЙ I ШЫЛА ГАЛІЛА, А ЦІПЕР БРЫТВА ГАЛЩ Ь НЕ ХОЧЕ. Раней было лепш. ДЗЕ БЫЦЬ, ТАМ РАБІЦЬ. Дзе жывеш, там трэба рабіць. ДЗЕ КАРОТКА, ТАМ РВЕЦЦА. Калі пры ашчаднасці здараецца страта. Гл. с. 35. ДЗЕ КІНЬ, ТО КЛІН. Кажуць гэтак, калі ва ўсім не шанцуе. ДЗЕ ЦЕСНА, ТАМ ПАЦЕШНА. Весела там, дзе сабралася шмат народу. ДЗЕ ЧУЮЦЬ, ТАМ НАЧУЮЦЬ. Там і спыняюцца, дзе адчуваюць, што атрымаюць выгаду. Гл. с. 151, 163, 220. ДЗІВА, ШТО Ў КАРАЛЯ ЖОНКА ХАРАША. Кажуць пра натуральную рэч; няма нічога дзіўнага. Гл. с. 72. ДЗЯРЫ ЛЫКА, КАЛІ ДЗЯРЭЦЦА. Рабі патрэбную справу ў адпаведны час. Гл. с. 36, 146. ДЗЯРЭЦЦА, А НА НОВАЕ НІ БЯРЭЦЦА. Няма надзеі на новае. Гл. с
Дадатковыя словы
зесыдь, разабецца
13 👁