БЫВАЛА КАРОВА БУЯЛА, ЦІПЕР РЫКАЦЬ НЕ ХОЧЕ. Б'ЮЦЬ I ПЛАКАЦЬ НЕ ДАЮЦЬ. Жартаўліва кажуць пра пакрыўджанага, з якога бязмежна здзекваюцца. В В СЯЛЕ, ЯК У СМАЛЕ, А Ў МЕСЬЦІ, ЯК У ЦЕСЬЦІ. Дзякуючы выгодным умовам побыту ў месце (горадзе) лепш, чым у вёсцы. ВАДА Ў ХЛЕЎ ЦЯЧЭ, ГАСПАДАР БЛІНЦЕ ПЯЧЭ. Пра бесгаспадарлівага. ВАЎКА НОП КОРМЯЦЬ. Каб дасягнуць чаго-н. трэба дзейнічаць, а не сядзець склаўшы рукі. Гл. с. 25. ВЕДАЮ Я БЕЗ ПАПА, ШТО Ў НЯДЗЕЛЮ СЬВЯТА. Тэта ўсім вядомая рэч. Гл. с. 169. ВЕК ЖЫВІ, ВЕК УЧЫСЯ. Кажа той, калі даведаўся пра што-н. новае. Гл. с. 25. ВІДЗЕЎ БОГ, ШТО НІ ДАЎ СБВ1НЕ РОГ. Пра таго, хто дасягнуў улады i злоўжывае ёй. Гл. с. 25. ВОЛЬНАМУ ВОЛЯ, СПАСЁНАМУ РАЙ. Гавораць таму, хто дзейнічае па-свойму. Гл. с. 26. ВОЎК САБАКУ НЕ ТАВАРЫШ. Пра людзей рознага характару, становішча ў грамадстве і г. д. Гл. с. 144, 193. ВОЎЧАЯ НАТУРА ДА ЛЕСУ ЦЯГНЕ. Як ні перавыхоўвай, сутнасць чалавека ўсё роўна выявіцца. Гл. с. 26. Г ГАВАРЫЎ БЫ КАТОК, ДА ЯЗЫ К КАРАТОК. Няма чаго гаварыць. Гл. с. 200. ГАВАРЫЎ БЫ ПА-ПОЛЬСКУ, ДА ЯЗЫК ПА-КОНСКІ. Не можа гаварыць на іншай мове. ГАЛОДНАЙ КУМЕ ХЛЕБ НА ЎМЕ. Кожны думае найперш пра тое, што яго непакоіць. Гл. с. 28. ГАМАНІЦЬ — НЕ БАЛІЦЬ. Крыўдныя словы можна і сцярпець. ГОЛЫ РАЗБОЮ НЕ БАІЦЦА. Беднаму няма чаго губляць. Гл. с
Дадатковыя словы
бюць
10 👁