АБЫШОЎ УСЕ ЛОМЫ, ДЫЙ ЗНОЎ ДА ДОМУ. Абышоў усё наваколле ды зноў вярнуўся ў родную хату. АДДАЙ ЖОНКУ, А САБЕ САЛОМКУ. Застанешся ні з чым, калі аддасі неабходнае. АДЗІН ДУШОЮ ВЫЙДЗЕШ МЯЖОЮ. Аднаму лягчэй пражыць, як і вузенькай дарожкай прайсці. АДЗІН РАБОЧ, ДА НЕ БАГАТ. Калі добра працуеш, але адзін, цяжка разбагацець. АДКЛАД НЕ ІДЗЕ Ў ЛАД. Не адкладвай на пазнейшы час, што можна зрабіць зараз. Гл. с. 16. АДНО I ТОЕ НІКОМУ НЕ ГАДНО *. Пра непаўнацэннасць аднаго дзіцяці ў сям'і. АЛЬБО ГРАЙ, АЛЬБО ГРОШЫ АДДАЙ. Абавязкова выконвай адну з умоў. АТТУЛЬ ГАРАЧО, АТТУЛЬ БАЛЯЧО. Куды ні кінься, усюды дрэнна. АЧХНУЎСЯ ДЫЙ У ЯГАДЫ ПАШОЎ. Б БАБА 3 КАЛЁС, КАЛЁСАМ ЛЯХЧЭЙ. Калі пазбавіўся хоць невялікага клопату, і то палегчала. Гл. с. 199. БАГАТАМУ ЧОРТ ДЗІЦЯ КАЛЫШЕ. Багатаму ва ўсім шанцуе. Гл. с. 19. БАГАТЫ ДЗІВІЦЕ, ЧЫМ ГАРУШЧЫ ЖЫВІЦЕ. Станоўчая ацэнка жыццёвасці беднага Гл. с. 19. БЕЗ БОГА НІ ДА ПАРОГА *. Не ступіць кроку, не памянуўшы Бога. Спачатку трэба звярнуцца да Бога. БОГ БАЦЬКА — ДАСЬЦЬ ГРОШЕЙ. Пра таго, хто спадзяецца на удалы выпадак. БОГ ДАЎ, БОГ УЗЯЎ. Выказванне спачування або пакорлівасці пры якой-н. стране. Гл. с. 22. БОГА НІ ГНЯВІ, ЧОРТА НІ СЬМЯШЫ. 3 павагай стаўся і да ўлады i да Бога. Гл. с. 23. БУБКА БУБКУ ВЫВЯДЗЕ. Якія бацькі, такія і дзеці. Кожнае зерне дасць таго ж. БУДЗЕ ГУСКА, БУДЗЕ I ЗАКУСКА. Калі будзе ў гаспадара жывёла, будзе ежа. БУДЗЕ КІЙ, ДА НЕ TAKI. Будзе яшчэ горш. БУХ ГОЛУБ У ВОДУ. ба
Дадатковыя словы
сямі
10 👁