ЯК СТАЎ НА СТАНУ, ТО НІ К ЛАВЕ, НІ К СТАЛУ *. Поўнасцю адцацца якой-н. справе, захапіцца ёю; нікуды не варты. ЯК ТАКАЯ НАВАРА, ТАК ЛЕПЕЙ НІ 3 ЧЫМ. Як такая ласка (такі прыбытак), лепш ніякай. ЯК ХТО ПАСЦЕЛЕЦЦА, ТАК I ВЫСПЩЦА. Як зробіш, тое табе будзе. Гл. с. 125. ЯК ХТО ХОЧЕ, ТАК ПА СВАЯМУ БАЦЬКУ ПЛАЧЕ. Кожны дзейнічае як разумее, па-свойму. Гл. с. 127. ЯКІЯ МЫ САМІ, ТАКІЯ НАШЫ САНІ. Пра чалавека можна меркаваць па яго рэчах, вонкавым выглядзе і г. д. Гл. с. 127, 137. ЯКО ДРЭВА, ТАКІ КЛІН; ЯКІ БАЦЬКА, TAKI СЫН. тс'. Гл. с. 127, 128. ЯКО ДРЭВА, ТАКІ СУК; ЯКІ ДЗЕД, ТАКІ ЎНУК. У нашчадкаў з'яўляюцца рысы характару продкаў. ЯНЫ АБОЕ РАБОЕ: ЯК ЁН 18, ТАК ЯНА БЕЗ ДВУХ 20 *. Пра падабенства характару мужыка і жонкі. ЯНЫ ЎСЕ АДНЫМ МІРАМ МАЗАНЫ. Пра вельмі падобных адзін да аднаго; усе аднолькавыя. БЕЛАРУСКІЯ ПРЫКАЗКІ (ГРОДЗЕНШЧЫНЫ) Дар лекара В. Загорскаго. Без пазнакі месца і даты Дзяр.жаўны гістарычны архіў Летувы Фонд сяброў навук у Вільні, фонд 1135, eonie 3, № 52. Вілъня Загорскі Вацлаў (1858—1927) — лекар, гіеторык; вучыўся ў Маскве, адзін з заснавальнікаў і пэўны час старшыня віленскага Таварыства сяброў навук. А АБОДВА ЧЕРЦ1 Ў АДНОЙ ШЭРСЦІ. Абсалютна аднолькавыя паводле адмоўных якасцяў. Гл. с. 105, 164. АБЫ БАЛОТА, ТО ЧЕРЦ1 БУДУЦЬ. Дастаткова спрыяльных умоў, а людзі з адмоўнымі якасцямі знойдуцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
14 👁