ШТОБ НЕ ДЗІРКА Ў РОДЕ, ТО ЧАЛАВЕК ХАДЗІЎ БЫ Ў ЗЛОЦЕ. Калі б не выдаткі на ежу, чалавек быў бы вельмі багаты. Гл. c. 45, 131. ШТОБЫ НЕ КЛІН ДА НЕ МОХ, ТО БЫ МАСЦЕР 3 ГОЛАДУ ЗДОХ. Цесляры хаваюць хібы сваей працы з дапамогай моху і юііноў. Гл. с. 45. ШЫЛА Ў МЯШКУ НЕ ЎТОІШ. Немагчыма ўтаіць яўнае, тое, што само сябе выдае. Гл. с. 121. Я Я I БЕЗ ПАПА ЗНАЮ, ШТО Ў НЯДЗЕЛЮ СВЯТА *. Пра відавочную ісціну. Я НЕ ХАЧУ ТВАЕГО НІ МЁДУ, НІ СМУРОДУ. Не трэба мне ні тваёй ласкі, ні ганьбы. Я СМЕЯЎСЯ I ПЛАКАЎ, А ЎСЁ БОГ АДЗІНАКАЎ *. Слязамі справы не палепшыш, не выправіш; шанцуе таму, хто вясёлы, адчувае пад'ём духу і ў бядзе. Грынолат: Хоць усц еж пл а т у, п л а т у, у с ё ж бы р адн акар, а я к пачар пяяць, ст ар і Б ог даваць; Федароўскі: П л а т у, п л а т у — Б о г а д н а кар, ст ар сьпяваці — ст ар Б о г давац і; П л а т у, п л а т у — у с ё Б ог едн акар, я к за ч ар скакац ь, т о і Б о г ст ар даваць. ЯБЛАКА АТ ЯБЛЫНІ НЕДАЛЁКА КАЦІЦЦА. Вельмі падобныя адзін да аднаго, як дзеці да бацькоў. ЯЗЫК БЕЗ КАСЦІ - УСЁ МОЖЕ ПЛЕСЦІ. Пра таго, хто вярзе розную лухту. Гл. с. 123. ЯЗЫЧЕ, ЯЗЫЧЕ, САМ САБЕ ДАБРА НЕ ЗЫЧЕ. Пра нестрыманасць у выказваннях. ЯК ГОЛ, ТАК АСЦЁР. Бедны чалавек часцей рызыкуе, бо яму няма чаго губляць. Гл. с. 124. ЯК ГУКНЕШ, ТАК I АТЗАВЕЦЦА; ЯК КЛІКНЕШ, ТАК I АТГУКНЕЦЦА. Як ты да людзей, так і яны да цябе. Гл. с. 124. ЯК ДБАЕШ, ТАК I МАЕШ. Ад руплівасці чалавека залежыць яго дабрабыт. Гл. с. 124. ЯК НЕ ЕЎ, ТАК НЕ МОГ; А ЯК ПАД'ЕЎ, ТО НІ РУК, НІ НОГ. Пра гультая. Гл. с. 72. ЯК П'ЯН, ТАК КАШТАН, А ЯК ПРАСПЩЦА, ТАК I СВІНЬНІ БАІЦЦА. П 'яны, праспаўшыся, становіцца ціхім, рахманым. Гл. c. 122. 6a Зак
Дадатковыя словы
грынблат, падеў, падём, пян
17 👁