ш ШАНУЙ АДЗЕЖУ ДОМА, А ЕНА ПАШАНУЕ ЦЯБЕ Ў ГАСЦЯХ. Калі чалавек рупіцца пра сваю адзежу, і яна выглядае прыстойна, дык і яго самога будуць шанаваць. Гл. с. 118. ШТО ГАЛАВА, ТО I РОЗУМ. Кожны мяркуе інакш, не так, як іншыя, па-свойму. ШТО ДАЛЕЙ У ЛЕС, ТО БОЛЕЙ ДРОЎ. Чым болыи унікаць у сутнасць справы, тым больш складаней яна становіцца. Гл. с. 33. ШТО ДОРАГА, ТО БОГАВА, А ШТО ДЗЕШЕВО, ТО БЕСАВО. Дарагое — добрае, таннае — благое. ШТО ЗДАБЫЎ, ТО ПРАПІЎ. Застаўся пры сваіх інтарэсах, з тым, што было. Гл. с. 185. ШТО ЛЕТАМ НАГОЮ, ТО ЗІМОЮ РУКОЮ. Летам не цэняць так садавіны і гародніны, як узімку. Гл. с. 121. ШТО МІРУ, ТО I БАБІНАМУ СЫНУ. Вокліч адчаю: што будзе, тое будзе, як усім. ШТО НАПІШЕШ ПЕРОМ, ТАГО НЕ ВЫСЯЧЭШ I ТАПАРОМ. Не выправіш, што напісана. Гл. с. 185. ШТО ПАСЕЕШ, ТО I ПАЖНЕШ. За свае ўчынкі, справы атрымаеш адпаведнае. Гл. с. 120. ШТО ПРАЎДА, ТО НЕ ГРЭХ, I ШТО ТОРБА, ТО НЕ МЕХ. Трэба прызнаць, што ёсць. Гл. с. 121. ШТО П 'ЯНЫ З'ЕСЦЬ, А МАЛОЕ ЗНОСІЦЬ - УСЁ РАЎНО. Мала карысці з абодвух. Гл. с. 197. ШТО СЛАДКА, ТО СМАЧНА, А ШТО КРАСНА ХОРАШО. ШТО ТЫ CA МНОЙ ПАБРАТАЎСЯ, ЯК СВІНЬЯ 3 ВОЙТАМ. Пра няроўных у адносінах. ШТО Ў ЦВЯРОЗАГА НА ЎМЕ, ТО Ў П 'ЯНАГА НА ЯЗЫЦЕ. П 'яны легка выказвае тое, што думаў, што раней не гаварыў. Гл. с. 121, 237. ШТО ЎБІЎ, ТО I ЎЕХАЎ (ЧАТЫРЫ МІЛІ ЗА ДВА ДНІ) *. Кажуць пра дрэнную язду на падарваным кані або падганяючы да працы, вучобы і да т. п. ШТО ЧАС ПРЫБЫЎ, ТО БЛІЖА К СМЕРЦІ. Кожная гадзіна набліжае да смерці
Дадатковыя словы
зесць
16 👁