ХТО Ў КАРЧМУ УЧАШЧАЕ, ТОЙ ХЛЕБА НЕ МАЕ. П 'яніца прапівае апошняе. ХТО Ў ЧУЖЫМ ЛЕСЕ НЕ ВОР, ТОЙ ДОМА НЕ ГАСПАДАР. Апраўданне крадзяжу ў лесе. Гл. с. 112. ХУДА БАБЕ БЕЗ ДЗЕДА: СЕРБАЙ ЮШКУ БЕЗ ХЛЕБА. ХУДА ДЗЕДУ БЕЗ БАБЫ, ЯК МЕДВЕДЗЮ БЕЗ ЛАПЫ. Дзед без бабы гаруе, яму без яе як без рук. Гл. с. 146. ХУДА ЛЮДЗЯМ ЖЫЦЬ, КАШ ЖЫД ПАЗНАЎ ГРУНТ, А МУЖЫК ФУНТ. Будзе блага, калі жыд зоймецца сельскай гаспадаркай, а мужык гандлем. ХУДА НЕ КЛАДЗІ, ВАРА Ў ГРЭХ НЕ ЎВАДЗІ. Папярэджанне быць абачлівым, каб не абрабавалі. ц ЦЕПЕР ЁН НІ ЧОРТ, НІ САБАКА. Пра здольніка, прыёмнага сына і г. д. Быць у няпэўным становішчы. ЦЕПЕР ТУЖЫЦЬ НЕТ АБ ЧОМ: НА АДНОЙ МІЛІ СЕМ КАРЧОМ. ЦЕРПІ, ГРЫШКА, СПАСЁН БУДЗЕШ, А НЕ ВЫЦЕРП1Ш, ЧОРТАМ БУДЗЕШ. Будзь цярплівы, дачакаешся лепшага. Гл. с. 115. ЦІ ОЧЫ ДРАЦЬ, КАЛІ НЕ ХОЧУЦЬ БРАЦЬ. Насільна мілы не будзеш. Гл. с. 113. ЦІ ПЛАКАЎ БЫ СЛЕП, ШТОБЫ БАЧЫЎ СВЕТ. Пра няшчасную долю чалавека. Гл. с. 115. ЦІ ТОЛЬКІ СВЕТУ, ШТО Ў АКНЕ? Пра абмежаваную надзею. ЦІХАЯ ВАДА, ДА ГЛЫБОКІЯ БЕРАГІ МЫЕ (ДА БЕРАГІ РЫЕ). Ціхі чалавек здольны на рашучыя ўчынкі. Гл. с. 114, 219. ЦІШ ЭЙ ЕДЗЕШ, ДАЛЕЙ СТАНЕШ *. Чым менш паспешлівасці ў чым-н., тым лепш. ЦЫГАНСКАЕ ВЯСЕЛЬЕ АБЫЙДЗЕЦЦА БЕЗ МАРЦЫПАНАЎ. Пра другарадную падзею, цырымонію і г. д., якая абыдзецца без прысмакаў, удзелу ў ёй значных асоб i ўрачыстых дзеянняў. Іранічна кажуць пра таго, хто не заслугоўвае павагі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁