ХТО ЖЫВЕ Ў КУПЕ, У ТАГО НЕ БАЛІЦЬ У ПУПЕ. Той дагледжаны і сыты, хто жыве ў непадзельнай сям'і. ХТО 3 КІМ, 3 КАТОРАЮ, А Я 3 СВАЕЮ ФЯДОРАЮ. ХТО 3 РУК ГЛЯДЗЩЬ, У ТОМ ПРОПАСЦЬ СЯДЗЩЬ. Хто нядбала працуе, той пацерпіць крах. Гл. с. 135. ХТО 3 ЯЗЫЧКОМ, ТОЙ I 3 ПІРАЖКОМ. Пра прадпрымальнага, ліслівага, лоўкага чалавека. Гл. с. ПО. ХТО КАГО ЛЮ БЩ Ь, ТОЙ ТАГО ЧУБІЦЬ. Кажуць пра калатню, сварку закаханых. Гл. с. ПО. ХТО ЛЮ БЩ Ь ПАПА, А ХТО ПАПАДЗЬЮ, А Я, ВАНЬКА ДУРАЧОК, ЛЮБЛЮ ПАПОЎСКІХ ДАЧОК *. У кожнага чалавека свае густы, звычкі, погляды. ХТО МАЕ СТАТАК, ТОЙ МАЕ I ЎПАДАК. Страты ў любой справе непазбежныя. Гл. с. 58. ХТО МАЖЕ, ТОЙ ЕДЗЕ. Хто дае хабар, той атрымлівае выгаду. Гл. с. ПО. ХТО НА ВАЙНЕ НЕ БЫВАЎ, ТОЙ СТРАХАЎ НІ ВІДАЎ. ХТО НЕ ВЫП'Е ДА ДНА, ТОЙ НЕ МЫСЛІЦЬ ДАБРА. Ужываецца як тост, запрашэнне абавязкова выпіць усё, што налілі ў чарку, поўнасцю. ХТО НЕ ЕЎ МЯСА, ТАМУ I ВАНТРОБА СМАЧНА. Хто не бачыў лепшага, таму і горшае здаецца добрым. ХТО НОВАГА НЕ ВІДАЎ, ТОЙ СТАРОМУ РАД. тс'. Гл. с. 111. ХТО ПАД ЧЫМ СЯДЗІЦЬ, ТАГО I ГЛЯДЗЩЬ. Хто ад каго або чаго залежыць, таму і служыць. ХТО ПАРАСЯ ЎКРАЎ, У ТАГО Ў БУШАХ ПІШ ЧЫЦЬ. Хто правінаваціўся, міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі. Гл. с. 62, 111, 136, 268. ХТО ПЫТАЕЦЬ, ТОЙ НЕ БЛУДЗЩЬ. Гл. с. 112. ХТО РАЗ СХЛУСІЎ, ТАМУ ДРУГІ РАЗ НЕ ПАВЕРАЦЬ. ХТО РАНА ЎСТАЕ, ТАМУ БОГ ДАЕ. Хто рана ўстае, той многа зробіць. Гл. с. 112. ХТО СПЕШ ЫЦЬ, ТОЙ ЛЮДЗЕЙ СМЯШЫЦЬ. Гл.: Скоры наспех — людзям на смех. Гл. с. 91, 161. ХТО СПЩ Ь ДА СОНЦА, У ТАГО ХЛЕБ У МАШОНЦЫ *. Пра гультая, які позна спіць, у яго няма ежы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, сямі
14 👁