ХАТА МАЎЧЫЦЬ, ДА ШЭЙКУ ТАНЧЫЦЬ. Калі ў сям'і няма работы, яна бяднее. ХІЦЕР ЗМІЦЕР, ДА ЯРМАК НЕ ДУРАК. Кажуць пра таго, хто хоча каго-н. падмануць. Гл. c. 43, 135. ХЛЕБ ДА В АДА - КАЗАЦКАЯ ЯДА. Пра простую здаровую ежу. Гл. с. 211. ХЛЕБ ХЛЕБА ЗНАЕ - ДДЗІН ДРУГОГА ПЫТАЕ. тс'. ХЛЕБ ХЛЕБА ЗНАЕ. Кажуць пры ўзаемным разуменні, частаванні, дамоўленасці. ХЛЕБ-СОЛЬ ЕЖ, А ПРАЎДУ РЭЖ. Парада смела гаварыць праўду. Гл. с. 107. ХОЦЬ ЗА ВАЛА, АБЫ ДОМА НЕ БЫЛА. Пра дзяўчыну, якая выходзіць замуж за любога мужчыну. Гл. с. 108. ХОЦЬ КУМ, ДА САБАКА. Кажуць пра блізкага несумленнага чалавека. ХОЦЬ МАЛА ПАЖЫЎ, ДА ПОЎНА БАЧЫЎ. ХОЦЬ НЕ ЎЕЖНА, АЛЕ ЎЛЕЖНА. Пра таго, хто мае малую зарплату, але лёгкую работу. Гл. с. 109. ХОЦЬ ПА ГРАШУ ЛУСТА - НЕ КУПЩ Ь, КАЛІ Ў К1ШЭНІ ПУСТА. Хочацца чаго-н., але няма грошай, няма магчымасці набыць што-н. ХОЦЬ ПАД ЛАЎКАЙ ПАЛЯЖУ, ДА НА МІЛАГА ПАГЛЯЖУ *. Каб быць замужам за прыгожым мужам і не зважаць увагі на яго здзеклівыя адносіны. ХОЦЬ ПРАПІЎ, АБЫ НЕ ЗГУБІЎ. ХОЦЬ САМ МУЖЫК, АЛЕ ДУША ПАНСКАЯ. Чалавек з дамаганнем на культурнасць. ХОЦЬ УКРАЎ, АБЫ ДОБРЕ СХАВАЎ. Калі добра схаваў, то не дакажуць, што ўкраў. Гл. с. 219. ХОЧАШ НА ТАРУ, А ЧОРТ ЗА НАГУ. Ніяк не ўдаецца выйсці з цяжкага становішча. Гл. с. 186. ХТО Б ДЗЯТЛА ЗНАЎ, ШТОБ НЕ ЯГО НОС. Пра таго, хто сам сябе выдаў чым-н. Гл. с. 115. ХТО БОЛЬШЫ, ТОЙ ГОРШЫ. Пра таго, хто займае высокую грамадскую пасаду. ХТО ГЛЯДЗЩЬ НА МЕСЯЦ, ТОЙ ДЗЕЖЫ НЕ МЕСЩЬ. Каб замясіць дзяжу хлеба, трэба, добра адпачнуўшы, рана ўстаць і мець для гэтага багата сіл. ХТО ДАРОГІ ПЫТАЕ, ТОЙ НЕ БЛУДЗІЦЬ. Хто раіцца, той не памыляецца. Гл. с
Дадатковыя словы
сямі
13 👁