У ЯГО ПРАЎДЫ, ЯК У РЭШАЦЕ ВАДЫ. Пра балбатуна і лгуна. Гл. с. 104. УЛЕЗ У НЕРАТ: НІ ТУДЫ, НІ СЮДЫ. Трапіць у складанае або безвыходнае становішча. Гл. с. 207. УМЕР БАГАТЫР - ЗА НІМ ІДЗЕ ВЕСЬ МІР; А ЎМЕР ХУДАЧОК - ІДЗЕ ПОП ДА ДЗЯЧОК. У багатага і па смерці болыи прыхільнікаў, каб пайсці на жалобны стол. УМІРАЦЬ САБІРАЙСЯ, А ЖЫТА СЕЙ. Рабі на будучае, пакуль жывы. УСЕ ПАПЫ Ў АДНО БЁРДО ТКАНЫ. Пра людзей з аднолькавымі адмоўнымі якасцямі. УСЁ ПУСТОЕ, АБЫ ЖЫТО ГУСТОЕ. Галоўнае, каб быў у хаце хлеб. УСЕ ЧЭРЦІ АДНОЙ ШЭРСЦІ. тс'. Гл. с. 105, 170. УСЯК ЕРЕМЕЙ ПРА СЯБЕ РАЗУМЕЙ. Дзейнічай па свайму разумению, думай сам. УСЯКАМУ ДРАЗДУ ПА СВАЕМУ ГНЯЗДУ. У кожнага свае жыццёвае прызначэнне рупіцца пра сваю сям'ю, народ. Гл. с. 53. УСЯКАМУ ЧАЛАВЕКУ БЛІЖЭЙ РУБАШКА, НІЖ КАФТАН. Блізкі родзіч даражэй за дальняга. Гл. с. 89. УСЯКІ МАЛАДЗЕЦ ДЗЕЛАЕ НА СВОЙ АБРАЗЕЦ. У кожнага свае звычкі, прыхамаці. Гл. с. 105. УСЯКІ ЦЫГАН СВАЮ КАБЫЛУ ХВАЛЩЬ. Кожны хваліць тое, што яму найболыи блізкае, дарагое. Гл. с. 54. УСЯКІ, ЯК ХОЧЕ, ТАК ПА СВАЕМУ БАЦЬКУ ПЛАЧЕ. Кожны дзейнічае па-свойму. X ХАВАЙ ГРОШ ПРА ЧОРНЫ ДЗЕНЬ. Трэба быць ашчадным, беражлівым, каб мець запас на цяжкі выпадак. ХАВАЙ ХЛЕБА НА БАБОВЫ ЦВЕТ. Калі цвіце боб, у многіх сялян не хапае хлеба, і яны вымушаны купляць у іншых. ХАДЗІЛА КАЗА КАЛЯ БАЛОТУ - ЯКАЯ ЯДА, ТАКАЯ I РАБОТА. Не пад'еўшы, не папрацуеш. ХАРОШАЕ ДАЛЁКА ЧУВАЦЬ, А ХУДОЕ ДАЛЕЙ. Дрэнная слава пашыраецца далей, чым добрая. Гл. с
Дадатковыя словы
падеўшы, сямю
15 👁