У ГАЛОДНАЙ КУМЕ ХЛЕБ НА ЎМЕ. Karo што хвалюе, той пра тое і думае. Гл. с. 28, 129,144. У ЖЕНШ ЧЫНЫ ВОЛАС ДОЛОГ, ДА ЎМ КАРАТОК. Кажуць, калі жанчына памыліцца ў чым-н. У КАГО ДОЧКА АДНА - ДА ДОЛІ ЖАДНА, А Ў КАГО Е СЕМ I ДОЛЯ ЎСЕМ. Кажуць, калі адзінае ў сям'і дзіця, яно не мае шчаслівай долі. У КАГО ЧУЕМ, У ТАГО НАЧУЕМ *. Дзе чакаюць выгаду, там і спыняюцца. У КУЗНЕЦА ЖОНКА СКАЧЕ, А Ў САПОЖНІКА ПЛАЧЕ. Каваль жыве больш заможна. У ЛАСЦЫ НЕ ПЕРАЖЫЦЬ, СМАЧНА НЕ ПЕРАЕСЦ1. У жыцці бывае і благое і добрае. У НАСБЫВАЕЦЬ, ШТО РУБЕЛЬ ГАВОРЫЦЬ, I РУБЕЛЬ МАЎЧЫЦБ. Гл.: Рубель гаворыць, і рубель маўчыць. У НЕГО 1 НА ІГОЛКУ НЕМА ТОЛКУ. Пра бесталковага, неарганізаванага чалавека. У НЕГО СТОЛЬКІ ДАМОЎ, СКОЛЬКІ Ў ЗАЙЦА ЛАМКОЎ. Пра бязмернага хвалько. Гл. с. 104. У НЕГО ШТО ГОД, ТО РОД. Пра сям'ю, у якой часта нараджаюцца дзеці. Гл. с. 119. У ОНУЦЫ ГРОШЫ ВЯДУЦЦА. I ў бедняка грошы вядуцца. Звычай грошы захоўваць у анучы. У СВАЕЙ ХАЦЕ 1 ЎГЛЫ ПАМАГАЮЦЬ. У сваей хаце адчуваеш сябе смела, спакойна. Гл. с. 102, 246. У СЕЛЕ, ЯК У СІЛЕ. Пра цяжкае жыццё ў вёсцы. У СКУПОГА ЛЕДУ I ЗІМ ОЙ НЕ ДАСТАНЕШ. Да прагнасці ашчадны чалавек: і граша нікому не пазычыць. Гл. с. 104. У СЯМ 'І НЕ БЕЗ УРОДА. У калектыве, сям'і, знойдзецца і благі чалавек. У ТАРГУ НЕМА ГНЕВУ. Не трэба гневацца на таго, хто доўга таргуецца. Гл. с. 103. У ЎДАВЫ ДВА НАРАВЫ, А Ў УДАЎЦА ДВА НАРАЎЦА. У ЧУЖОЕ ПРОСА НЕ СУНЬ НОСА. Не ўмешвайся ў чужыя справы. Гл. с. 104. У ЯГО НА АДНОЙ НЯДЗЕЛІ 7 ПЯТНІЦ. Пра таго, хто часта мяняе свае намеры, рашэнні, настроі
Дадатковыя словы
сямю, сямі
15 👁