СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НЕ СПАГАДАЕ. Пра таго, хто не разумев чыіх-н. патрэб, не спачувае іншым. Гл. с. 95. СЯДЗЕЎ ТРЫ ДНІ, ВЫСЕДЗЕЎ ЗЛЫДНЕ Хто дарэмна шмат часу змарнаваў. СЯДЗІ Ў МОРА I ЖДЗІ ПАГОДЫ. Заставацца ў пасіўным вымушаным i няпэўна доўгім чаканні каго-, чаго-н. T ТАГДЫ СІРАЦЕ НЯДЗЕЛЯ, КАЛІ САРОЧКА БЕЛА. Бедны чалавек увесь час працуе, таму яму рэдка выпадае свята, каб адпачыць, апрануцца ў чыстае адзенне. ТАКАЯ РАБОТА - НІ Ў ЧЭСЦЬ, HI Ў ЛАСКУ. Пра дарэмную працу. TAKIM РОГАМ ЧАШЫСЯ, ЯКІМ ДАСТАНЕШ. Рабі, як зручней. Гл. c. 99. ТАМ ЗЛОДЗЕЙ НА ЗЛОДЗЕЕ ЕДЗЕ I ЗЛОДЗЕЕМ ПАГАНЯЕ. Там, дзе шмат крадуць. ТВАЁ ГОРЛА ЎСЁ БЫ ПАЖОРЛА. Пра таго, хто ўжыў усё на сваю карысць. ТОЙ УМІРАЕ СМЕЛА, ХТО ТВАРЫЎ ДОБРАЕ ДЗЕЛА. ТОЛЬКІ ТОЙ 3 ЯГО НЕ НАКПІЎСЯ, ХТО ЯШЧЭ НЕ РАДЗІЎСЯ. Пра чалавека, з якога ўсе здзекваюцца, смяюцца. ТРЕБА ЖЫЦЬ, ЯК НАБЯЖЫЦЬ. Трэба жыць, як выпадае. Гл. c. 99. ТЫ МАЛАДЗЕЦ НАПРОЦІЎ АВЕЦ, А НАПРОЦІЎ МАЛАДЦА САМ АЎЦА. Смелы супраць слабейшага. ТЫ НІ СВЕТ, НІ ЗАРА, А ЎЖЕ БЫЎ У ШЫНКАРА. Пра п'яніцу, які з ранку пахмяляецца. ТЫ СВАЕЮ БРЕХНЁЮ СВЕТ ПРОЙДЗЕШ, ДА НАЗАД НЕ ВЕРНЕШСЯ. Ашуканца чакае кара. Гл. с. 40. ТЫ ТАК РАД, ЯК ЖЫД 3 ТАРЫ ЕДУЧЫ. Кажуць іранічна, калі няма асаблівай прычыны для радасці. У У БОГА ВЯЛІКАЯ ЗМОГА *. Бог усемагутны. У ВАЦЕ — СЯДЗЕЦЬ У ХАЦЕ. У адзежы, зробленай на ваце, нельга выходзіць на мароз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніцу
14 👁