СКАВАРАДУ Ў ПЕЧ, А ЯЙЦА Ў КЛЕЦЬ. Кажуць пра ашчаднага, беражлівага чалавека. СКАЗАЎ БЫ НА ЦЯБЕ ДУРЕНЬ, ДА ПАМАЎЧУ *. Лепш прамаўчаць, чым зганіць каго-н. С КАРЕЙ ЗА ГРЭХ, ЧЫМ ЗА СПАСЕНЬНЕ. Прыходзіцца рабіць так, як складваюцца абставіны. СКАЧЫ, УРАЖЕ, ЯК ПАН КАЖЕ. Мусіш рабіць, калі загадвае ўладны чалавек. СКОЛЬКА ГАЛОЎ, СТОЛЬКА ЎМОЎ. Кожны чалавек мае свой погляд на рэчы, з'явы. СКОЛЬКІ СМАКУ, СТОЛЬКІ ГРАХУ. Усё ў свеце ўраўнаважана. СКОРЫ СПЕХ - ЛЮДЗЯМ СМЕХ. Трэба дзейнічаць не спешна, каб не памыліцца i не выклікаць насміхання. Гл. c. 91, 166. СКУПЫ ДВА РАЗЫ ТРАЦІЦЬ, А ЛЯН1ВЫ ДВА РАЗЫ ХОДЗІЦЬ. Скупы і лянівы заўсёды застаюцца ў пройгрышы. Гл. c. 91. СЛАВЕН БУБЕН ЗА ГАРАМІ. Кажуць, калі расхвальваецца што- або хто-н. сярэдні. Гл. c. 92. СЛАЎНА ХАТА НЕ ЎГЛАМІ, А ПІРАГАМІ. Хата слаўна гасціннасцю яе гаспадароў. СЛОВА НЕ ВАРАБЕЙ — НЕ ПАЙМАЕШ. Перш чым што-н. сказаць, трэба падумаць. Гл. c. 92. СЛУЖБА — НЕ ДРУЖБА. Калі чалавек павінен рабіць што-н. як службовы абавязак. СЛУХАЙ ЛЮДЗЕЙ, ДА I СВОЙ РОЗУМ МАЙ. Слухай парады іншых, але і сам думай. СМЕРЦІ НЕ АДПЕРЦІ. Смерць непазбежна. СМЕРЦЬ ДА РАДЗІНЫ НЕ ГЛЯДЗЯЦЬ ДОБРАЙ ГАДЗІНЫ. Могуць яны здарыцца ў любы час. Гл. с. 96. СМЕРЦЬ Н1КОМУ Ў ЗУБЫ НЕ ГЛЯДЗІЦЬ. Смерць не выбірае сваей ахвяры. СТАРАСЦЬ - НЕ РАДАСЦЬ, I МАЛАДОСЦЬ - НЕ КАРЫСЦЬ. Цяжкасці ўсюды. Гл. с. 263. СТАРАЦ СТАРЦА НЕНАВІДЗІЦЬ, А ГАСПАДАР АБОІХ. СУЖАНАГА НЕ АБАЙДЗЕШ, НЕ АБ'ЕДЗЕШ. Што наканавана, таго не мінуць. Гл. с. 95. 6 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзеш, зявы
11 👁