САЛАВЕЙ БАСНЯМІ НЕ СЫТ. Размовамі сыты не будзеш. САЛОМЕНЫМ ВАЛОМ НЕ АРУЦЬ, А СЕННЫМ КАНЁМ НЕ ЕДУЦЬ. Добра не накарміўшы чалавека, не чакай ад яго работы. САМ ЧОРТ СЕМ ПАР ЛАПЦЯЎ СТАПТАЎ, ПАКУЛЬ ЕТУ ПАРУ САБРАЎ. Пра мужа і жонку, аднолькавых па сваіх адмоўных якасцях. Гл. с. 65. САРОМЕЮЧЫСЯ ЯНІНКІ, ДЗЯЦЕЙ НЕ БУДЗЕШ ІМЕЦЬ. Трэба выконваць свае мужчынскія абавязкі. СВАЕ СВАІМ, А ЧУЖОЕ ЧУЖЫМ. Кожнаму свае. СВАЯ СЕРМЯГА НЕ ЗНЕВАГА. Свае інтарэсы даражэй за чужыя. Гл. с. 89. СВАЯ СЕРМЯЖКА НЕ ВАЖКА. Свае лягчэйшае ці болыи прымальнае, чым чужое. Гл. с. 89. СВАЯ ХВАЛА СМЕРДЗЩ Ь. Нядобра сябе хваліць. СВЕТ ВЯЛІК, ДА НЕГДЗЕ ДЗЕЦЦА. У сваіх намерах трэба зыходзіць з уласных магчымасцяў. СВІНЬЕ НЕ ДА ПАРАСЯТ, КАЛІ ЯЕ САМУЮ СМАЛЯЦЬ. Калі самому крута прыходзіцца, няма як займацца кім-, чым-н. Гл. с. 178. СВОЙ СА СВАІМ СЯЧЫСЯ, РУБАЙСЯ, А ЧУЖЫ НЕ МЯШАЙСЯ. Свае сварацца, а чужы не ўмешвайся. Гл. с. 89. СВОЙ СВАЙГО ПАЗНАЎ ДА I НА ШВА ПАЗВАЎ *. Хто здружыўся i дзейнічае заадно. СВОЙ СВАЙМУ ПАНЕВОЛЕ ДРУГ. СВЯТЫЙ СВЯТОЕ, ШТО ДАСЦЬ БОГ, ТО I БУДЗЕ ТОЕ. Лесу не пазбегнуць. СЕМ МІЛЬ ЕДУ ДЛЯ АДНАГО АБЕДУ. Кажуць, калі няма сэнсу ехаць куды-н., калі сродкі не апраўдваюць мэты. СЕМ РАЗ ATM ЕР, А РАЗ АТРЕЖ. Перш чым зрабіць што-н., сур'ёзна абдумай. Гл. с. 90. СЕМЕРЫХ ПАПЕРАДУ ІДЗЕ, А I ТРЫ ШТУКІ ТУДЫ Ж TAKI. Гаворыцца пра танцы на вяселлі, дзе ўперадзе ідуць багата апранутыя. Гл.: СЕМ ПОЛ НАПЕРАД, А Я Ў ТРЫ ШТУКІ I ТУДЫ ШТЫКІ. Гл. с. 90. СЕРМЯГА НЕ ЗНЯВАГА, А ЖУПАН НЕ ПАН. Годнасць чалавека не вызначаецца яго адзеннем
Дадатковыя словы
сурёзна
12 👁