У У БРАТА — НЕ СВАЯ ХАТА. У чужой хаце адчуваеш не так, як у сваей. Гл. с. 117. У ЧАПЦУ РАДЗІЎСЕ, А Ў ВЯРОЎЦЫ ЗП НЕ. Пра таго, хто нарадзіўся шчаслівы, а памрэ на вісельні. У ЯГО ДАМКОЎ, ЯК У ЗАЙЦА ЛАМКОЎ. Пра бадзягу, які, дзе спыніцца, там днюе і начуе. Гл. с. 104, 163. УДЗЕНЬ, ЯК КОПІЮ, А ЎНОЧЫ, ЯК ПТАШКІ. Пра жанатую пару. УЗЯЎСЕ ЗА ДУГУ, НЕ КАЖЫ, НЕ МАГУ. Калі ўзяўся за працу, не адмаўляйся. Гл. с. 50. УМІРАЦЬ - НЕ КОНІ ЗАВАРАЧАЦЬ. Паміраць цяжка. X ХАЦЕЛА БЫ ДУША Ў РАЙ, ДА ГРАХІ НЯ ПУСКАЮЦЬ. Хочацца зрабіць што-н., але няма здольнасцяў. Гл. с. 86. ХЛЕБ ЕШ, ПРАЎДУ РЕЖ. Адкрыта, смела кажы праўду. Гл. с. 107. ХЛЕБ-СОЛЬ НА СТАЛЕ, А РУКІ СВАЕ. Частуйся, не чакаючы запрашэння. Гл. с. 106. ХОДЗЯЧЫ КАЛЯ ВАДЫ, УМОЧЫСЯ. Выдасць справа, якой служыш. Калі набываеш з чужога. Гл. с. 51. ХОЦЬ АЛЬХОВЫ, АБЫ НОВЫ. Хоць з заганамі хто-н., але малады; няхай не лепшай якасці што-н., але новае. ХОЦЬ БЯДА, ТО ГОЦ. Пра таго, у каго бяда, але ён скача, весела жыве. ХОЦЬ ГОЛЫ, ДА ВЯСЁЛЫ. Хоць бедны, але не падае духам. Гл. с. 108. ХОЦЬ ЗА ВАЛА, АБЫ Ў ДОМА НЕ БЫЛА. Пра дзяўчыну, якую хочуць хутчэй выдаць замуж. Гл. с. 108, 165. ХОЦЬ НЕЎЕЖНА, ДА ЎЛЕЖНА. Пра таго, хто мае малую плату, але лёгкую работу. Гл. с. 109, 165. ХОЦЬ НЯ ДУЖЫ, ДА ДАСУЖЫ. Хоць не моцны, але працавіты ці пранырлівы. ХОЦЬ ОХ, АБЫ Ў ДВОХ; I ОХ ЛЕПЕ Ў ДВОХ. Удваіх лягчэй пераносіць цяжкасці
11 👁