ёю ўсе. Ляцкі: Паршывая аўца ўсё стада порце; Насовіч: Адна паршывая аўца ўсё стада заражае; Федароўскі: Адна дрыслівая гавечка ўсё стада запаганіць; Адна задрыстаная гавечка (гаўца) усё стада абасрала. АДНАМУ Й У КАШЫ НЯСПОРНА *. Аднаму спору няма як у працы, так і ў ядзе. Дрэнна аднаму, бо ў адзіноце ніколі справа не ладзіцца. Грынблат: Адзін і ў кашы няспорны; Адзін і ў кашы прападзеш. АДНО ВОКА Й ТОЯ СПАЦЬ ХОЧА. Пра нядбайнага гаспадара, у якога ёсць толькі адна рэч (дзіця, жывёла), якую трэба даглядаць. Гл. С. 171. АДНОЙ МАТКІ ДЗЕТКІ, ДЫ НЕАДНОЛЬКАВЫЯ ПЕСЬНІ ПЯЮЦЬ. Хоць і аднаго краю людзі, але маюць розныя перакананні. АДНОЛЬКАВА РАЗБРАХАЎСЯ, ДЫК АБ КРОСНЫ ПАПЫТАЎСЯ. Пра гаварлівага чалавека, які перапрошвае, што памыліўся ў гутарцы або сказаў непатрэбнае слова. Кросны — жаночая справа, пра якую мужчына не павінен гаварыць. АДНОЛЬКАВА, БРАЦЯ, ГІНІШ, ДЫК АДДАЙ МНЕ І КАНАПЛІНІЦ. Калі губляеш самае дарагое, не шкадуй усё астатняе. АДНУ АВЕЧКУ СТРЫГУЦЬ, А СЕМ ТРАСЕЦЦА *. Не так страшна кара, як пагроза яе выканання. Калі караюць аднаго, то для другога гэта з'яўляецца папярэджаннем. Насовіч: Авечку стрыгуць, а баран дзівіць (дрыжыць); Федароўскі: Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць. АДНУ ДЗІРКУ ЛАДЗЬ, А ДРУГАЯ ТАМ ЖА ГЛЯДЗЬ. Старую благую рэч не варта ладзіць, бо не аплаціцца. Так скардзяцца на свае беды, на нястачу. Насовіч: Усіх дзюраў ніколі не залатаеш: адну залатаеш, то дзве прадзярэцца; Федароўскі: Дзіры дзіраю не залатаеш; Пакуль адну дзіру залатаеш (заткнеш), то другая зробіцца. АДНЫХ БАЦЬКОЎ ДЗЕЦІ, ДЫ НЯРОЎНЫЯ. Калі родныя браты маюць розныя характары і погляды. Кажуць таксама пра аднолькавыя рэчы, але рознага гатунку. АДРЫГНУЦЦА ВАЎКУ АВЕЧЫ СЬЛЁЗЫ. За зробленыя слабаму крыўды крыўдзіцель паплаціцца. Гаворыцца як перасцярога або пагроза крыўдзіцелю ці суцяшэнне пакрыўджанаму. Ляцкі: Адальюцца ваўку авечыя слёзкі; Грын-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁