ЯК СТАЎ НА СТАНУ, ТО НІ К ЛАВЕ, НІ К СТАЛУ *. Поўнасцю аддацца якой-н. справе, захапіцца ёю; нікуды не варты.
ЯК ТАКАЯ НАВАРА, ТАК ЛЕПЕЙ НІ З ЧЫМ. Як такая ласка (такі прыбытак), лепш ніякай.
ЯК ХТО ПАСЦЕЛЕЦЦА, ТАК І ВЫСПІЦЦА. Як зробіш, тое табе будзе. Гл. с. 125.
ЯК ХТО ХОЧЕ, ТАК ПА СВАЯМУ БАЦЬКУ ПЛАЧЕ. Кожны дзейнічае як разумее, па-свойму. Гл. с. 127.
ЯКІЯ МЫ САМІ, ТАКІЯ НАШЫ САНІ. Пра чалавека можна меркаваць па яго рэчах, вонкавым выглядзе і г. д. Гл. с. 127, 137.
ЯКО ДРЭВА, ТАКІ КЛІН; ЯКІ БАЦЬКА, ТАКІ СЫН. 'тс'. Гл. с. 127, 128.
ЯКО ДРЭВА, ТАКІ СУК; ЯКІ ДЗЕД, ТАКІ ЎНУК. У нашчадкаў з'яўляюцца рысы характару продкаў.
ЯНЫ АБОЕ РАБОЕ: ЯК ЁН 18, ТАК ЯНА БЕЗ ДВУХ 20 *. Пра падабенства характару мужыка і жонкі.
ЯНЫ ЎСЕ АДНЫМ МІРАМ МАЗАНЫ. Пра вельмі падобных адзін да аднаго; усе аднолькавыя.
БЕЛАРУСКІЯ ПРЫКАЗКІ (ГРОДЗЕНШЧЫНЫ)
Дар лекара В. Загорскага. Без пазнакі месца і даты
Дзяржаўны гістарычны архіў Летувы
Фонд сяброў навук у Вільні,
фонд 1135, вопіс 3, № 52. Вільня
Загорскі Вацлаў (1858—1927) — лекар, гісторык; вучыўся ў Маскве, адзін з заснавальнікаў і пэўны час старшыня віленскага Таварыства сяброў навук.
А
АБОДВА ЧЕРЦІ Ў АДНОЙ ШЭРСЦІ. Абсалютна аднолькавыя паводле адмоўных якасцяў. Гл. с. 105, 164.
АБЫ БАЛОТА, ТО ЧЕРЦІ БУДУЦЬ. Дастаткова спрыяльных умоў, а людзі з адмоўнымі якасцямі знойдуцца.
80 👁