Старонка 170
◀ / 322 ▶
ШТОБ НЕ ДЗІРКА Ў РОЦЕ, ТО ЧАЛАВЕК ХАДЗІЎ БЫ Ў ЗЛОЦЕ. Калі б не выдаткі на ежу, чалавек быў бы вельмі багаты. Гл. с. 45, 131. ШТОБЫ НЕ КЛІН ДА НЕ МОХ, ТО БЫ МАСЦЕР З ГОЛАДУ ЗДОХ. Цесляры хаваюць хібы сваёй працы з дапамогай моху і кліноў. Гл. с. 45. ШЫЛА Ў МЯШКУ НЕ ЎТОІШ. Немагчыма ўтаіць яўнае, тое, што само сябе выдае. Гл. с. 121. Я Я І БЕЗ ПАПА ЗНАЮ, ШТО Ў НЯДЗЕЛЮ СВЯТА *. Пра відавочную ісціну. Я НЕ ХАЧУ ТВАЕГО НІ МЁДУ, НІ СМУРОДУ. Не трэба мне ні тваёй ласкі, ні ганьбы. Я СМЕЯЎСЯ І ПЛАКАЎ, А ЎСЁ БОГ АДЗІНАКАЎ *. Слязамі справы не палепшыш, не выправіш; шанцуе таму, хто вясёлы, адчувае пад'ём духу і ў бядзе. Грынблат: Хоць усцеж плакаў, плакаў, усё ж быў аднакаў, а як пачаў пяяць, стаў і Бог даваць; Федароўскі: Плакаў, плакаў — Бог аднакаў, стаў сьпяваці — стаў Бог даваці; Плакаў, плакаў — усё Бог еднакаў, як зачаў скакаць, то і Бог стаў даваць. ЯБЛАКА АТ ЯБЛЫНІ НЕДАЛЁКА КАЦІЦЦА. Вельмі падобныя адзін да аднаго, як дзеці да бацькоў. ЯЗЫК БЕЗ КАСЦІ — УСЁ МОЖЕ ПЛЕСЦІ. Пра таго, хто вярзе розную лухту. Гл. с. 123. ЯЗЫЧЕ, ЯЗЫЧЕ, САМ САБЕ ДАБРА НЕ ЗЫЧЕ. Пра нестрыманасць у выказваннях. ЯК ГОЛ, ТАК АСЦЁР. Бедны чалавек часцей рызыкуе, бо яму няма чаго губляць. Гл. с. 124. ЯК ГУКНЕШ, ТАК І АТЗАВЕЦЦА; ЯК КЛІКНЕШ, ТАК І АТГУКНЕЦЦА. Як ты да людзей, так і яны да цябе. Гл. с. 124. ЯК ДБАЕШ, ТАК І МАЕШ. Ад руплівасці чалавека залежыць яго дабрабыт. Гл. с. 124. ЯК НЕ ЕЎ, ТАК НЕ МОГ; А ЯК ПАД'ЕЎ, ТО НІ РУК, НІ НОГ. Пра гультая. Гл. с. 72. ЯК П'ЯН, ТАК КАПІТАН, А ЯК ПРАСПІЦЦА, ТАК І СВІНЬНІ БАІЦЦА. П'яны, праспаўшыся, становіцца ціхім, рахманым. Гл. с. 122.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 322 ▶