НЕ ДОБРЫ КЕРМАШ, КОЛІ Ў КІШ ЕНІ ГРОШЕЙ НЕМАШ. Пра бескарысную справу. НЕ ЖУРЫСЯ, А БОГУ МАЛІСЯ. У малітве знойдзеш заспакаенне. НЕ ЗАЎСЯГДА КАТУ МАСЛЕНІЦА. Не заўсёды ў жыцці бывае толькі прыемнае: будзе і нялёгкая пара, цяжкія дні. НЕ ЗГУБІШ ГАСПАДАРКІ КАРЦОМ, А РУКАЎЦОМ. Хутчэй разыйдзецца, калі браць патроху. НЕ ЗЛУЙ, НЕ СВАРЫСЯ, А БОГУ МАЛІСЯ. У малітвах шукай заспакаенне. НЕ ЗМЕРЫЎШЫ БРОДУ, НЕ СУНЬСЯ Ў ВОДУ. Папярэджванне, каб не браўся за незнаемую працу. НЕ ЗНАЕ НІ ПІСАЦЬ, НІ ЧЫТАЦЬ, А НА КАРАЛЕЎСТВА ВЯДУЦЬ *. Пра чалавека недалёкага, але з вялікімі патрабаваннямі. НЕ КАПАЙ ЯМЫ НА ДРУГОГА, БО САМ УПАДЗЕШ. Не рабі блага другому. Гл. с. 67, 140. НЕ КАРАЙ, БОЖЕ, НІЧЫМ, ЯК НА КЕРМАШ ІДУ НІ 3 ЧЫМ. НЕ КАРМІ НЕ ПОЙ - НЕ БУДЗЕ, ВОРАГ ТВОЙ. Часта замест удзячнасці людзі адплачваюць крыўдай. НЕ КЛАНЯЎСЯ ЖУК ЖАБЕ, А ДЗЕД БАБЕ. Мужык жонцы не павінен скарыцца. НЕ КРАДЗЬ, НЕ ГАВЕЙ, А ЖЫВІ ЧЕСНЕЙ. Лепш жыць сумленна, чым потым каяцца. НЕ КРАКАЛА БАРОНА ЎВЕРХ ЛЕТУЧЫ, НЕ КРАКАЦЬ ЖА ЁЙ ЛЕТУЧЫ ЎНІЗ. Калі не дасягнуў чаго-н. у маладосці, не даб'ешся тым больш у старасці. Гл. с. 198. НЕ КРАСНА ІЗБА ЎГЛАМІ, А ПІРАГАМІ *. Хата славіцца гасціннасцю гаспадароў. НЕ МЕЙ СТО РУБЛЕЙ, А СТО ДРУЗЕЙ. Сябры даражэй за грошы, яны хутчэй дапамогуць. Гл. с. 72, 140. НЕ МЕЛА БАБА ХЛАПОТУ, КУПІЛА ПАРАСЯ. Сам сабе прычыніў шмат клопату. НЕ НАШАМУ ЦЕЛЯЦІ ВОЎКА ПАЙМАЦІ. Калі поспех, удача выпадае не сабе. НЕ ПЕРАСКОЧЫЎ, НЕ КАЖЫ ГОД. Не лічы што-н. зробленым, пакуль не давядзеш да канца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся
19 👁