НА ЧЬИМ ВОЗУ ЕДУ, ТАМУ I ПЕСЕНЬКУ ПАЮ *. 3 чыёй ласкі жыве, таму дагаджае. Мусіш дагаджаць таму, ад каго залежыш. НАД СІРАТОЮ БОГ 3 КАШТОЮ. Кажуць, калі беднаму пашанцуе. Гл. с. 64, 177, 204. НАЕЎСЯ ПУП КРУП, ДА ХОЧЕ БЫЧЫНЫ. Калі натурыстаму чалавеку пашэнціла у чым-н., а ён незадаво лены, яшчэ лепшага хоча. НАСІЛЬНА МІЛ НЕ БУДЗЕШ. Сілай не выклікаеш да сябе спагады, спачування. Гл. с. 113,167, 178. НАША ГОРНІЦА 3 ВЕТРАМ НЕ СПОРЫЦЦА. Пра прыгожы модны будынак, таксама дзяўчыну. НАШЛАСЯ, НАЕЛАСЯ ЎСЯКАГА ТРУНКУ; ОЙ, ГВАЛТ! ЗАМУЖ ХОЧУ, ДАВАЙЦЕ РАТУНКУ. НЕ АДРАЗУ КІЕЎ БУДОВАН. Хутка нічога не робіцца. НЕ БУДЗЬ НІ ГОРАК, НІ САЛОДАК, БО ГОРКАГА ПРАПЛЮЮЦЬ, А САЛОДКАГА ПРАЛІЖУЦЬ. Трэба пазбягаць крайнасцяў: не быць ні нахабным, ні зычлівым, ні дабраком. НЕ БЯРЫ ЧУЖОГА I НЕ БОЙСЯ НІКОГА. НЕ ВАРТА ШКУРКА ЗА ВЫЧІНКУ. Справа не варта патрачанай на яе сілы, сродкаў. НЕ ВЕР ГУБЕ - ПАЛАЖЫ НА ЗУБ. Толькі пакаштаваўшы, можна ацаніць ежу. НЕ ВЕР КАНЮ Ў ДАРОЗЕ, А ЯНІНКЕ ДОМА. Пры адсутнасці даверу жонцы. НЕ ВЕР НІКОМУ - НЕ СДРАДЗЩЬ НІХТО. НЕ ВЯЛІКІ ПАН - ЗРОБІШ I САМ. Што можаш зрабіць сам, не прымушай другога. НЕ ГАНІ БОГА Ў ЛЕС, КАЛІ Ў ХАТУ ЎЛЕЗ. Кажуць, калі чалавеку добра жывецца, а ён жадае яшчэ лепшага. НЕ ДАВАЙ ШАЛЁНАМУ НАЖА, БО ЗАРЭЖЕЦЦА. Не дапускай небяспечнай сітуацыі. НЕ ДАЛЁКА ЯБЛАКА АД ЯБЛАНІ КОЦІЦЦА. У дзяцей паўтараюцца недахопы бацькоў. НЕ ДАРАГА ЛУСТА, ДА I ТОЙ НЕ КУПІЦЬ, КАЛІ КІШЭНЯ ПУСТА. НЕ ДЗІВА, ШТО Ў КАРАЛЯ ЖОНКА ХАРОША. Няма чаго здзіўляцца натуральным рэчам. Гл. с
15 👁