н НА БАРЫШЫ, ШТО ХОЧАШ БРАШЫ. Празмерна хваліць жаніха пры сватанні, рэч пры продажы i г. д. Гл. c. 61. НА БОГА НАДЗЕЙСЯ, А САМ НЕ ПЛАШАЙ. Парада разлічваць на свае ўласныя сілы. Гл. с. 61. НА БЯЗРЫБ'І I РАК РЫБА *. 3-за адсутнасці каго-, чаго-н. лепшага падыходзіць і тое, хто (што) ёсць. НА ВАЎКА ПАМОЎКА, А МЯДЗВЕДЗЬ ЦІХА З'ЕСЦЬ. Калі вінаватым аказваецца не той, каго падазраюць. Гл. с. 61. НА ГНЕВЫ НЕ РУБЛЕНЫ ХЛЕБЫ. Кажуць, калі дзеці гневаюцца і не ідуць есці. Гл. с. 62. НА ГОД СТО ПРЫГОД, А НА ВЯКУ БЕЗ ЛІКУ. Чаго толькі ні здараецца ў жыцці. Гл. с. 62. НА КАГО БОГ, НА ТАГО 1 ЛЮДЗІ. Кажуць, калі крыўдзяць таго, якому і так не шанцуе ў жыцці. Гл. с. 62. НА КУЦЕ ЦІ СНОП, ЦІ ПОП, ЦІ КУЦЦЯ, ЦІ ЧАЛАВЕК БЕЗ ПУЦЯ. Кут пустым не бывае; пачэснае месца што-н. або хто-н. займае. НА ЛЕЧАНЫМ КАШ ДОЎГА НЕ ПАЕДЗЕШ. Кажуць гэта пра адрамантаваныя рэчы, лечаных людзей і жывёл, якія страцілі частку сваіх якасцяў. Гл. с. 62. НА НАША БЯЗДОЛЛЕ ЛІХОЕ НАДВОР'Е. Бяздольнаму заўсёды не шанцуе. НА ПАВАЛЕНАЕ ДЗЕРАВА (ДЗЕРАЎЦА) I КОЗЫ СКАЧУЦЬ. Калі крыўдзяць слабага. НА ПРОШАНАГА ГОСЦЯ МНОГА ТРЭБА. НА ЎПРАМСТВА НЯМА ЛЯКАРСТВА. Упартага чалавека цяжка ў чым-н. пераканаць. НА ЎСЯКАЕ ЧЫХАННЕ НЕ НАЗДАРОВЫВАЕШСЯ. На ўсё не адклікнешся, усім не дагадзіш. НА ЦЁРТАЙ ДАРОЗЕ ТРАВА НЕ РАСЦЕ. У распуснай жанчыны дзяцей не бывае. НА ЦІХАГА БОГ ПАШЛЕ (НАНЯСЕ), А РЭЗВЫ САМ НАБЯЖЫЦЬ. Гл. с. 64. НА ЧУЖЫ КАРАВАЙ РУК НЕ ПАТЫКАЙ. Не квапся, не разлічвай на чужое. Гл. с
Дадатковыя словы
бязрыбі, зесць, надворе, тэта
17 👁