м МАЕ ЛАПЦІ ЯГО БОТЫ ПЕРАНОСЯЦЬ. Пра сялянскі род, які перажыў шляхецкі. МАЛА МЕЛІ, СКОРА З'ЕЛІ. Малыя запасы хутка разыходзяцца. Гл. с. 176. МАЛАДОЕ ШВА ЎХОДЗІЦЦА- Малады пасталее, стане больш сур'ёзным. МАСЛА ПАГАСЛА, А САЛА ПАТАЛА. Гэтак адмаўляюць, калі просядь што-н. МАЎЧАНКА НЕ ПУШЫЦЬ, А ЎСЁ ЛІХА ТУШЫЦЬ. Пра карысць маўчання ў спрэчцы. МАЎЧЫ, ЯК ЖАБА Ў КАРЧЫ. Кажуць пра спрэчку моцнага са слабым, якому лепш памаўчаць. МАЯ ХАТА 3 КРАЮ, Я НІЧОГА НЕ ЗНАЮ. Хто не імкнецца ўмешвацца або не мае ніякіх адносін да чаго-н. МЕЛА ЎМЕРЦІ ДЗІЦЯТКО, НЕХАЙ ЛЕПЕЙ ЗДОХНЕ ЦЯЛЯТКО. Лепш панесці меншую страту. МІЛА НЕ МІЛА, А КУПІЎ - ЕЖ ХОЦЬ МЫЛА. Калі прыдбаў, хочаш не хочаш, а трэба карыстацца. МНЕ ТАК ТРУДНА ЖЫЦЬ, ЯК ТАМУ КАТЛОВАМУ ДНУ. Дном катла шуруюць па прыпечку. МНОГА ВАДЫ Ў МОРЫ ЎБУДЗЕ, ПАКУЛЬ ТЭТА БУДЗЕ. Шмат часу пройдзе, пакуль гэтага дачакаешся. МНОГА НАГАВОРАНА, ДА НЕЧАГА СЛУХАЦЬ. МУЖ ДА ЖАНА - АДНА САТАНА *. Кажуць, калі муж і жонка аднолькавыя ў сваіх імкненнях. МУЖ ДОБРЫ ЯК ЛАПАЦЬ, АБЫ ЗА НІМ НЕ ПЛАКАЦЬ. Няхай муж і несамавіты, абы за ім гора не бачыць. МУЖЫК НЕ ПЕРАХРЭСЦІЦЦА, ПАКУЛЬ ГРОМ НЕ ЗАГРЫМЩЬ. Пакуль не здарыцца бяда, бестурботны чалавек не думае пра гэта, не асцерагаецца. МЫ ЛЮДЗІ НЕБАГАТЫЯ: 3 ПЛЕЧ ДА Ў ПЕЧ. Жыць, не клапоцячыся пра заўтра. МЫСЛЬ ЗА ГАРАМІ, А СМЕРЦЬ ЗА ПЛЯЧАМІ. Строіць вялікія планы ў канцы жыцця. Гл. с. 60. МЯККА СЦЕЛЕ, ДА ЦВЁРДА СПАЦЬ. Пра крывадушнага чалавека, які дае няшчырыя абяцанні, якія не выконваюцца. Гл. с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі, сурёзным
14 👁