КРУЧАНАЕ ЦЕЛЯТКА ДАКРУЦІЛАСЯ ДА СВАЕГО КАЛОЧКА. Кажуць пра разгульнае жыццё моладзі. КРУЧАНАЕ ЦЕЛЯТКА, А ТРЭБА ЎМЕРЦІ. Смерць непазбежна. КУДРЫ 3 РАСКОШЫ ЎЮЦЦА, А 3 НУЖДЫ СЯКУЦЦА. КУДЫ КІНЬ, ТО I КЛІН. Што ні рабі, усё дрэнна. Пра безвыходнае становішча. КУЙ ЖАЛЁЗА ПАКУЛ Ь ГАРАЧАЕ. Спяшайся рабіць справу, пакуль не позна. КУПІЎ - НЕ КУПІЎ, А ПАТАРГАВАЦЦА МОЖНА. Ці ўдасца, але паспрабаваць можна. Гл. c. 55. КУПІЎ БЫ СЯЛО, ДА ГРОШАЙ ГАЛО. Гэтак кажа той, то мае мала грошаў. Гл. с. 55, 132. Л ЛАСКАВАЕ ЦЕЛЯТКО ДЗВЕ MATKI ССЕ, А ГОРДАЕ НІ АДНОЙ. Добра жыве той, хто ўсім дагаджае. Гл. с. 55, 253. ЛЕПЕЙ БЬІЦЬ МАЛАЙ ХАЗЯЙКАЙ, ЧЫМ БАЛЬШОЙ СЛУГОЙ. Лепш быць хоць і малым, але незалежным. ЛЕПЕЙ САЛОМЕНЫ ДЗЕД, ЯК ЗАЛАТЫЯ ДЗЕЦІ. Лепей хоць які мужык, чым дзеці. ЛЕПЕЙ ХАДЗІЦЬ У АБАРВОНОМ, НЯЖЕЛІ Ў ХВАТАНОМ. Лепш быць бедным, але сумленным, чым зладзеем. ЛЕПЕЙ ХЛЕБА 3 ВАДОЮ, АБЫ НЕ 3 БЯДОЮ. Лепей жыць у бядноце, чым у няшчасці. ЛЫЧАНАЯ ПУГА, ДА I БЕЗ ЯЕ НЯ ВЫ ГАД НА. Лепш хоць якая рэч, чым ніякая. ЛЮБІ ЖОНКУ, ЯК ДУШУ, А КАЛАЦІ, ЯК ГРУШУ. Жонку любі, але будзь строгі з ёю. Гл. с. 174, 191, 203. ЛЮДЗІ АДЗЕ ЧУЮЦЬ, ТАМ I НАЧУЮЦЬ. Людзі спыняюцца там, дзе разлічваюць на якую-н. выгаду. ЛЮДЗІ МРУЦЬ - НАМ ДАРОЖКУ ТРУЦЬ. Гэтак кажуць на хаўтурах. Гл. с. 57, 230. ЛЯНІВАГА ДАШЛЕШСЯ, САНЛІВАГА ДАБУДЗІШСЯ, А ЎМЕРШАГА НІ ДАШЛЕШСЯ, НІ ДАБУДЗІШСЯ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁