КАЛІ BIHEH, ДДДАЦЬ ПАВІНЕН. Каб быў сумленным у адносінах да іншых. Гл. c. 47. КАЛІ НА МЯДЗВЕДЗЯ ЎПАДЗЕ ЛАМІНА. ТО ЁН МАЎЧЫЦЬ, А КАЛІ ШЫШКА, ТО ЁН ВАРЧЫІДЬ. КАЛІ НАЗВАЎСЯ ГРЫБАМ, ТО ЛЕЗЬ У КАРОБКУ. Узяўся за справу — рабі. КАЛІ НЕ ПОП, ТО НЕ СУЙСЯ Ў РЫЗЫ. Не бярыся не за сваю справу. Гл. с. 49. КАЛІ ПАЗЫЧАЮЦЬ - САКАЛІНЫЯ ОЧЫ, А КАЛІ АДДАВАЦЬ — САВІНЫЯ. Калі хто-н. пазычае, глядзіць весела, а аддае панура. КАЛІ ПРОСЯДЬ, ТО АРУЦЬ I КОСЯЦЬ. Калі просядь пра якую-н. ласку, паслугу, то шмат чаго абяцаюць. КАЛІ ТРЫВОГА, ТАГДЫ МЫ ДА БОГА. Калі звяртаюцца да тых, ад якіх раней ухіляліся. КАЛІ ЎЗЯЎСЯ ЗА ГУЖ, ТО НЕ КАЖЫ, ШТО НЕ ДЮЖ. Узяўся за справу — рабі, не ўхіляйся. Гл. с. 50. КАЛІ Я ЕМ, ТО ГЛУХ I НЕМ. 3 в ы ч а й: Калі ясі, не размаўляй, каб не папярхнуцца. КАМУ ПА КАМУ, А ЯМУ ДВА КАМЫ. Пры таго, каму больш за ўсіх дастаецца. Гл. с. 52. КАМУ СТАЕ, ТО I РОЗУМУ ДАСТАЕ. У каго дастатак, той разумны. КАНДРАЦІК ЖОНКУ ХВАЛЩЬ, ШТО ДОБРЫ БОРШ ЧЫК ВАРЫ ЦБ, А ГРЫГОРКА ГУДЗЩЬ, ШТО НІ ЗВАРЫЦЬ, А СПАСКУДЗЩЬ. КАНЮ ДАЙ АБРОКУ ДА I БЕЙ ЯГО ПА БОКУ. Спачатку накармі, а потым патрабуй. КАРМІ СВІНЬНЮ МУКОЮ, ТО ПОЙДЗЕ РУКОЮ. Гадуй скаціну як належыць, дык аплаціцца. Гл. с. 52. КАРОСТА НЕ НАПАСЦЬ, ТОЛЬКІ ЎНОЧЫ СПАЦЬ НЕ ДАСЦЬ. КЛІН КЛІНАМ ВЫГАНЯЙ (КЛІНА ВЫГАНЯЕ). Дзейнічаць тым самым сродкам, якім выкліканы пэўны стан. Гл. с. 132. КОНЬ I НА ЧАТЫРОХ НАГАХ, А СПАТЫКАЕЦЦА. Так апраўдваюць чыю-н. памылку. КРУТНЁЮ СВЕТ ПРОЙДЗЕШ, ДА НАЗАД НЕ ВЕРНЕШСЯ — НАКРОЮЦЬ. Махляра дзе-н. зловяць. Гл. с
16 👁