ЗАПАС БЯДЫ НЕ ЧЫ НЩ Ь. Запас ніколі не шкодзіць. Гл. с. 42. ЗІМА РОБЩ Ь НА ЛЕТО, А ЛЕТО НА ЗІМУ. Рыхтуй зімой на лета, а летам на зіму. ЗНАЕШ ТЫ ТОЛЬКІ, ШТО 3 НОСА Ў РОТ *. Кажуць падлетку, калі той умешваецца ў гутарку старэйшых. ЗНАЎ БОГ, ШТО НЕ ДАЎ СВІНЬНІ РОГ, А МУЖЫКУ ПАНСТВА. Гаворыцца пра таго, хто злоўжываў сваім становішчам. Гл. с. 25, 143. ЗОЛАТА I Ў ГРАЗІ БЛІШЧЫЦЬ. Добрае нідзе не траціць сваіх якасцяў. Гл. с. 43. ЗЯЦЬ ЛЮБІЦЬ УЗЯЦЬ, А ЦЕСЦЬ ЛЮБІЦЬ ЧЭСЦЬ. Пра адрозненне паміж зяцем і цесцем. I I ГОСЦЯ COPAM, I ХЛЕБА ЖАЛЬ. Пра супярэчлівае пачуццё раздвоенасці. I ГУЛЬТАЯ БОГ КОРМЩ Ь. I гультаю нешта перападае, часам нямала дастаецца. I НЕ ДАЙ I НЕ ЛАЙ. I Ў РАЮ ХУДА БЫЦЬ НА КРАЮ, БО СВЯТЫЯ, ЯК ІДУЦЬ, БОКІ АБШАРГУЮЦЬ. Кажуць пра невыгоду жыць на ўскрайку сяла. Гл. с. 44. К К МАЙМУ БЕРАГУ НІШТО ДОБРАЕ НЕ ПРЫПЛЫВЕЦЬ: АЛЬБО ТРЭСКА, АЛЬБО ГНІЛАЯ ВЕДЬ. Кажуць пра ўсё няўдалае: пра няўдалых родзічаў, дзяцей і г. д. К НАШАМУ БЕРАГУ НІШ ТО ДОБРАЕ НЕ ПРЫПЛЫВЕ: АЛЬБО ПЯСОК, АЛЬБО ГРАЗІ КУСОК, тс'. КАГО БОГ НЕ ПАКІНЕ, ТО НАЙДЗЕ I Ў МЯКІНЕ. Не забыты Богам знойдзецца. КАДЗІЛА, КАДЗІЛА, НЕ АДНАГО ТЫ УХАД31ЛА; УХОДЗІШЫ ТЫ I ТАГО, ХТО ДЗЕРЖЫЦЬ ЯГО. Смерці нікому не пазбегнуць. КАЛІ БАЛЩЬ, ТОЙ КРЫЧЫЦЬ. Кожны гаворыць пра сваё набалелае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁